Фарміруюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі

Завяршылася ўтварэнне ўчасткаў для галасавання па выбарах Прэзідэнта Беларусі.

У адпаведнасці з артыкуламі №№ 17 і 18 выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь на тэрыторыі Докшыцкай выбарчай акругі ўтворана 30 ўчасткаў для галасавання. Цяпер, як праінфармавала старшыня раённай камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Валянціна Юр’еўна Рандарэвіч, фарміруюцца ўчастковыя выбарчыя камісіі. Па 31 кастрычніка ўключна палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, працоўныя калектывы і грамадзяне могуць вылучаць кандыдатуры для ўключэння ў іх склад. У кожную з участковых камісій могуць уваходзіць ад 5 да 19 чалавек. Канчатковае рашэнне аб утварэнні такіх камісій будзе прынята да 3 лістапада – за 45 дзён да выбараў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *