Бярэзінскі запаведнік — сусветная каштоўнасць

Бярэзінскі біясферны запаведнік уключылі ў спіс водна-балотных угоддзяў міжнароднага значэння.

Запаведнік стаў 9-й тэрыторыяй у Беларусі, якая атрымала статус Рамсарскага ўгоддзя. Водна-балотныя ўгоддзі ахоўнай тэрыторыі ўяўляюць сабой унікальны прыродны комплекс з разнастайнымі тыпамі балот (верхавыя, пойменныя і нізінныя) і разгалінаваную сетку вялікіх і малых рэк, пойму ракі Бярэзіны, розныя па памерах і паходжанні азёры. Агульная плошча ВБУ на тэрыторыі запаведніка складае каля 70 працэнтаў. Колькасны і відавы склад жывёл і раслін адпавядае міжнародным крытэрыям. Тут ёсць віды, якія знаходзяцца пад пагрозай знікнення ў сусветным маштабе, і віды, якія знаходзяцца ў стане, блізкім да вымірання. Угоддзе з’яўляецца адным з найбольш важных месцаў гнездавання і міграцыі водна-балотных птушак на Беларусі.

Сусветны статус – гэта не першае прызнанне Бярэзінскага запаведніка. 16 гадоў таму ён быў узнагароджаны Еўрапейскім дыпломам, які неаднаразова пацвярджаўся. 13 гадоў таму ўвайшоў у спіс важных для птушак міжнародных тэрыторый.
Чарговае павышэнне іміджу Бярэзінскага дасць яму магчымасць карыстацца міжнародным інтэрнэт-парталам, дзе прадстаўлены значныя водна-балотныя тэрыторыі ўсяго зямнога шара, дапаможа прасоўванню брэнда айчыннага экатурызму, а галоўнае – павысіць адказнасць у справе захавання балот.

Таццяна СТАДОЛЬНІК

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *