Транспарт ля вадаёмаў

Лета. Самы сезон адпачынку гараджан на водных аб’ектах раёна. Нехта дабіраецца да вадаёма, ракі для таго, каб адпачыць, прыняць сонечныя ванны, паплаваць, пешшу, нехта прыязджае на веласіпедзе, але большасць адпачываючых прыбывае да месца адпачынку на аўтатранспарце. Прыехаўшы на ўпадабанае месца, многія імкнуцца паставіць свайго жалезнага каня ледзь не ў самую ваду, а іншыя, акунуўшыся самі, потым умудраюцца памыць і свой сродак руху адразу на беразе вадаёма, ракі. Згодна з Правіламі вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства, стаянка механічных сродкаў у межах прыбярэжных палос водных аб’ектаў на адлегласці да 30 метраў ад берагавой лініі воднага аб’екта, за выключэннем механічных транспартных сродкаў органаў рыбалоўнага кантролю, сістэмы забеспячэння бяспекі Рэспублікі Беларусь, арандатараў (карыстальнікаў) рыбалоўных угоддзяў і іншых юрыдычных асоб пры наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць законнасць іх знаходжання на рыбалоўных угоддзях, для выканання ўскладзеных на іх абавязкаў і функцый, а таксама спецыяльна адведзеных ва ўстаноўленым парадку месцаў для стаянкі, забаронена. Мыццё транспартных сродкаў і іншых тэхнічных сродкаў у межах водаахоўных зон водных аб’ектаў таксама забаронена. За здзяйсненне дадзеных парушэнняў наступае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе папярэджання ці накладання штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь, на індывідуальнага прадпрымальніка – ад дзесяці да ста базавых велічынь, а на юрыдычную асобу – ад ста да пяцісот базавых велічынь. Бягомльскай міжраённай інспекцыяй аховы жывёльнага і расліннага свету ад пачатку сезона адпачынку на водных аб’ектах у гэтым годзе да адміністрацыйнай адказнасці за дадзены від парушэнняў прыцягнуты восем чалавек. П. КалЯснЁў, дзяржінспектар Бягомльскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *