Мы ў адказе за братоў нашых меншых

«Каб лісе не трапіць на зубок, у калючы скруціцца клубок», — прыгадваецца дзіцячая загадка пра вожыка. Часам здаецца, што прырода падаравала маленькаму клубочку такую зброю, пры якой яму ніхто не пагражае. У сапраўднасці ж, як аказалася, акрамя драпежнікаў, існуе і іншая небяспека, напрыклад, будаўнічыя ямы. У адну з такіх глыбокіх пастак трапіла цэлае сямейства вожыкаў. На дапамогу небаракам прыйшоў Віктар Мацюшонак, які асцярожна падняў калючыя шарыкі на паверхню. Але, што дзіўна, вожыкі зусім не баяліся чалавечых рук і не то з цікаўнасцю, не то з падзякай абнюхвалі іх. Пяць вожыкаў адначасова — пабачыць такое выпадае не кожнаму. Дзіва нават для дарослых, а што казаць пра дзяцей! Для маленькага Паўла, які прыехаў да бабулі ў вёску, гэта незабыўнае ўражанне. А яшчэ маленькі Паша засвоіў адно правіла: людзі ў адказе за братоў нашых меншых і павінны ім дапамагаць.

Таццяна Сарока.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *