Ждут потока молока в ООО «Торгуны» Докшицкого района


Начало масштабного строительства. Фото А. Воронковича.

Будаўніцтва фермы новага пакалення на 1000 галоў у населеным пункце Вецяра, што належыць ААТ “Таргуны”, пачалося ў мінулым годзе. Праўда, тады за выдзеленыя грашовыя сродкі ўдалося толькі зманціраваць фундамент пад малочны блок і заліць адну сянажную траншэю. Сёлета работа на будаўніцтве актывізавалася. Дзве брыгады генпадрадчыка, а ім з’яўляецца ДКУБП “Докшыцкая ПМК-52”, паклалі бетонную аснову пад кароўнік і пачалі заліваць пад яго фундамент. Мы заехалі на будаўніцтва ў адказны перыяд: якраз ставілі першую вось клюшкі, якіх на каркасе даільна-малочнага блока будзе 9 пар. Увогуле, комплекс “Вецяра” будзе складацца з трох кароўнікаў і малочнага блока. Старшы прараб Віктар Махонь расказваў:

– Паставіць першую клюшку найскладаней. Па-першае, гэта буйнагабарытная канструкцыя, а па-другое, ад яе ўстойлівасці будзе залежыць і ўсё збудаванне. Даручана гэта адказная справа вопытнай брыгадзе Васіля Зубрыцкага. На рахунку падначаленага ім калектыву – будаўніцтва дахаў усіх кааператыўных дамоў, што ўзведзены ў райцэнтры, і чатырох “клюшачнікаў” – сучасных жывёлагадоўчых памяшканняў.

Снег, які пайшоў у студзені, стрымлівае тэмпы работ па заліўцы фундамента. Праўда, брыгада Пятра Качана, якая задзейнічана на гэтай рабоце, стараецца. Бетон з супрацьмарознымі дабаўкамі можна выкарыстоўваць пры любым надвор’і. Здаць ферму ў эксплуатацыю трэба ў тэрмін – да канца бягучага года.

– Пад будаўніцтва адкрыта крэдытная лінія і выдзелены генпадрадчыку аванс у суме каля 2 мільярдаў рублёў, – гаворыць галоўны бухгалтар ААТ “Таргуны” Ніна Гатоўка. – За паступленнем грашовых сродкаў справа не стане. Так што ад будаўнікоў чакаем зладжанай і якаснай работы.

Згодна з дзяржаўнай праграмай развіцця вёскі на 2011 — 2015 гады, у раёне запланавана рэканструяваць 11 жывёлагадоўчых ферм, што дасць магчымасць палепшыць якасць і таварнасць малака, павялічыць рэнтабельнасць малочнай вытворчасці.

Нэлі БЯЛЯЎСКАЯ.

Строительство не стоит на месте 09.02.2012

Редакция «Родныя вытокі»

Комментарии:

Один комментарий для “Ждут потока молока в ООО «Торгуны» Докшицкого района

  • 08.02.2012 в 9:37 пп
    Permalink

    Кхм, где-то я похожие клюшки видел, которые так и не достроили… Уж не в Барсуках ли? Нет, я конечно не сомневаюсь, что тут уже все достроить должны, как-никак приказ президента 🙂

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *