В Докшицком районе состоялся туристический слёт молодёжи

Сёлетні чэрвень не надта песціць цудоўным надвор’ем, але ў выхадныя ўсё было інакш: можа, для таго, каб штогадовы раённы турыстычны злёт моладзі адбыўся надзвычай вынікова!

У турзлёце ўдзельнічала 5 каманд. Традыцыйна гэта былі не проста спартыўна-турыстычныя спаборніцтвы, але і спроба сіл у мастацкай самадзейнасці, кулінарыі, стварэнні насценгазеты. Пах перамогі (а дзесьці і паражэння) змешваўся з водарам вогнішча і лесу і не даваў заснуць да самай раніцы. Зноў шматлікія намінацыі вылучылі сваіх лідараў. Не было роўнай камандзе Докшыцкага РВЭС: яны былі лепшымі ў турыстычнай эстафеце і зборна-пешаходнай тэхніцы, у спартыўным арыентаванні і ў конкурсе мастацкай самадзейнасці. Акрамя таго, рвэсаўцы былі названы “самай дружнай камандай” і “самымі актыўнымі ўдзельнікамі”. Вынікам стала іх перамога ў агульным заліку.

Другое каманднае месца ў РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Іх спартсмены лепш за ўсіх праявілі сябе ў валейболе, конкурсе турыстычнай газеты і трыятлоне. На трэцюю прыступку ў агульным заліку ўзнялася каманда аддзела адукацыі райвыканкама. Амаль у кожнай намінацыі яна ўваходзіла ў тройку лідараў.

Каманда ПМК-52 была ўзнагароджана дыпломам “За волю да перамогі”, а таксама была першай у арганізацыі быту лагера.

З новаўвядзенняў сёлетняга турзлёту – дабаўленне новага віду спаборніцтваў – спартыўнага арыентавання. Задаволеныя ўдзельнікі яшчэ “пераварваюць” эмоцыі, але пакрыху пачынаюць чакаць наступнага чэрвеня, які прынясе новыя спартыўна-турыстычныя ўражанні і, пажадана, яшчэ больш удзельнікаў.

Таццяна МАЦЮШОНАК. 

НА здымках: 1. лепшая з лепшых у гэтым годзе – каманда Докшыцкага РВЭС;
2. турыстычная газета-пераможца каманды РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
3. захапляльныя моманты трыятлону.

Фота А. Варанковіча.

В Докшицком районе прошёл туристический слёт организаций

no images were found

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *