Выпускные балы прошли в Докшицком районе

Першы крок за парог роднай школы – у квітнеючы чэрвень, у салаўіныя спевы, у першае світанне дарослага, самастойнага жыцця. Першы крок – такі нясмелы ад хвалявання, але і радасны – ад пачатку новага. Першы ў жыцці па-сапраўднаму святочны строй, першы баль. 9 чэрвеня школы раёна праводзілі ў дарослае жыццё сваіх выхаванцаў выпускным балем.

Напачатку, пад гукі такіх мілых сэрцу школьных песень вучні, якія паспяхова пакінулі за плячыма іспыты, прайшліся па галоўнай вуліцы горада. Па традыцыі яны аддалі даніну памяці загінуўшым воінам, усклаўшы кветкі да помніка І.С. Палявому. Пасля наведалі службу ў царкве дзеля блаславення далейшага шляху. Бадай усе Докшыцы выйшлі паглядзець на прыбраных юнакоў і дзяўчат, парадавацца за іх і раздзяліць атмасферу ўрачыстасці, што праходзіць па тонкай мяжы завяршэння-пачатку.

197 адзінаццацікласнікаў докшыцкай зямлі пакінулі сёлета сцены родных школ. Сем медалёў атрымалі лепшыя з лепшых, шэсць з якіх зіхацяць золатам. Сорак вучняў атрымалі атэстаты сталасці разам з лістамі з адзнакамі. Але гэта яшчэ толькі першая высокая прыступачка ў іх жыцці. Наперадзе тэсціраванне і паступленне ў жаданыя навучальныя ўстановы. Хай жа спраўдзяцца ўсе іх надзеі, і калі выпускнікі з першай спробы, з улікам узросту, не здолеюць абраць правільны шлях, то хай шлях абярэ іх.

Таццяна МАЦЮШОНАК. 

На першым здымку: залатыя медалісты Докшыцкай школы №1 узначальваюць калону выпускнікоў: (злева направа) Дар’я Чучман, Яўген Шнітко і Ганна Кашчэева.

На другім здымку: выпускнікі атрымліваюць бласлаўленне ад айца Георгія Мялешкі.

Фота В. Чарвінскага.

В Докшицких средних школах прошли выпускные вечера

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *