Лепшыя ў вобласці і рэспубліцы

Докшыцкае раённае аддзяленне Дэпартамента аховы было створана ў 1976 годзе. Сёння тут працуе больш за 100 чалавек, з іх 35 супрацоўнікаў міліцыі.

У мінулым годзе аддзяленне адзначыла свой 35-гадовы юбілей. Юбілейны год для нас аказаўся адметным: па выніках службовай дзейнасці за 2011 год аддзяленне аховы заняло другое месца сярод падраздзяленняў аховы рэспублікі. За ўсю гісторыю існавання ў раёне служба аховы такіх высокіх вынікаў не дасягала. Кожная перамога – гэта перш за ўсё штодзённая актыўная работа ўсяго калектыву па пашырэнні сферы ахоўных паслуг, прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў, увядзенні сучасных тэхнічных сродкаў аховы.

На сённяшні дзень намі ахоўваецца 348 аб’ектаў розных формаў уласнасці, на 12-ці аб’ектах размешчана фізічная ахова. Вялікую работу ў дадзеным напрамку праводзіць з кіраўнікамі прамысловых прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў раёна старшы інспектар групы міліцэйскай ваенізаванай і вартавой аховы маёр міліцыі А.С. Муха. На працягу года пад ахову было прынята 18 аб’ектаў розных формаў уласнасці і 5 кнопак ручной трывожнай сігналізацыі. Злачынцы не рызыкуюць здзяйсняць крадзяжы з памяшканняў, якія абсталяваныя сродкамі сігналізацыі.

Супрацоўнікамі аддзялення аховы праводзіцца актыўная работа па паляпшэнні крымінагеннай абстаноўкі на тэрыторыі раёна. Нашымі міліцыянерамі раскрыта 15 злачынстваў, спынена 604 адміністрацыйныя правапарушэнні. Пры правядзенні рэйдавых мерапрыемстваў канфіскавана 1440 літраў самагоннай брагі і 10 літраў спіртаўтрымальнай вадкасці. Сярод лепшых супрацоўнікаў міліцыі, якія вызначаюцца высокімі паказчыкамі ў службовай дзейнасці, высокай выканальніцкай дысцыплінай неабходна адзначыць прапаршчыкаў І.В. Азерскага, Я.Г. Яцыну і М.І. Цераха, старшыну В.Ч. Камянецкага. Амаль палову штатнай колькасці аддзялення складае вартавы састаў. Гэтымі супрацоўнікамі забяспечваецца ахова ўласнасці арганізацый і прадпрыемстваў на 10-ці аб’ектах і 12-ці пастах. У бягучым годзе крадзяжоў з іх не дапушчана. Сярод лепшых работнікаў вартавой аховы значацца начальнік аховы ўчастка А.Б. Міхалевіч, ахоўнікі С.Г. Палачанін, Л.А. Дайлідовіч, С.В. Забалоцкі, вартаўнік 3 разраду Э.Ф. Мароз.

Для спынення супрацьпраўных дзеянняў у дачыненні да асабістай маёмасці грамадзян праводзіцца значная работа па абсталяванні сродкамі ахоўнай і трывожнай сігналізацыі кватэр, дамоў і іншых пабудоў. У 2012 годзе прынята пад ахову 30 жылых дамоў, устаноўлены 3 кнопкі ручной трывожнай сігналізацыі. Падраздзяленнем ахоўваецца 177 розных памяшканняў грамадзян.

У нашым калектыве ўстойлівыя спартыўныя традыцыі. Па арганізацыі спартыўна-масавай работы за мінулы год Докшыцкае аддзяленне аховы заняло першае месца ў вобласці. І ў гэтым годзе мы зноў пацвярджаем свой высокі спартыўны ўзровень. На працягу года было праведзена 8 спаборніцтваў па розных спартыўных і прыкладных відах спорту, з усіх, без выключэння, нашы супрацоўнікі вярталіся толькі з першымі і другімі каманднымі месцамі. Рэгулярна займалі прызавыя месцы і ў асабістым заліку. З лепшага боку праявілі сябе маёр А.А. Ізавітка, старшына В.Ч. Камянецкі, малодшы сяржант М.В. Яловік.

З павагай і ўдзячнасцю наш калектыў адносіцца да ветэранаў, тых людзей, якія аддалі службе не адзін дзясятак год і ўнеслі вялікі ўклад ахоўную справу раёна. Гэта былыя начальнікі І.А. Лось і Л.Г. Гамановіч, міліцыянеры А.Ц. Мацюш, Р.І. Хілько, В.Б. Садоўскі, А.І. Вахавіч і іншыя.

А. Палідавец,
начальнік Докшыцкага аддзялення Дэпартамента аховы, маёр міліцыі.

На здымках: 1. Група затрымання аддзялення аховы ў працы. 2. Дзяжурная пульта Н.Л. Кукса перадае па радыёстанцыі інфармацыю групе затрымання.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *