Межобластной семинар прошёл на Докшиччине, Глубоччине, Поставщине

16 кастрычніка на тэрыторыі раёна распачаў сваю дзейнасць міжабласны семінар “Традыцыйная культура: шляхі захавання і развіцця”, у якім прымаюць удзел начальнікі аддзелаў культуры, дырэктары вучэбна-метадычных цэнтраў аддзелаў культуры Мінскай вобласці, прадстаўнікі ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама і абласнога метадычнага Цэнтра народнай творчасці.

Гасцей на мяжы раёна сустракаў народны ансамбль “Раніца”. Затым яны спыніліся на мемарыяльным комплексе “Праклён фашызму”, дзе паглядзелі тэатралізаваную кампазіцыю “Трагедыя Шунеўкі”. Наведалі адзін з лепшых культурных аб’ектаў вобласці – кінаканцэртную залу “Іскра”. Яе дырэктар Крысціна Гмырак расказала ўдзельнікам семінара пра тое насычанае, творчае жыццё, якім жыве “Іскра”. Народныя калектывы “Землякі”, “Калейдаскоп”, ансамбль “Вярба” паказалі гасцям раёна сваё мастацкае выканаўчае майстэрства.
На далейшым маршруце семінара – культурныя аб’екты Пастаўскага і Глыбоцкага раёнаў.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *