В прошедшую субботу вся докшиччина встала на лыжню

У мінулую суботу, здавалася, уся докшыччына стала на лыжы. “Беларуская лыжня-2013”  ва ўрочышчы “Чыстаполле”  сабрала больш за 300  чалавек.  На самой справе, стаўку на рэзультатыўнасць рабілі далёка не ўсе лыжнікі. Многія прыйшлі, каб актыўна правесці час з карысцю для здароўя, падтрымаць традыцыю, якая дэманструе адносіны да здаровага ладу жыцця, паказвае прыярытэты ў арганізацыі вольнага часу, дае магчымасць развіваць сямейны адпачынак і спорт, стымулюе ўсіх жыць з пазітывам, бадзёра і энергічна.

Неверагодна маляўнічы зімовы дзень выдатна ўпрыгожваў спартыўнае свята, ствараў настрой, не дазваляў пасіўнічаць. На ўрачыстае  пастраенне  выйшла 30 каманд вучняў і 45 каманд працоўных калектываў раёна. Усіх вітаў старшыня раённага выканаўчага камітэта Алег Пінчук:

– Масавыя спартыўныя святы ініцыяваны Прэзідэнтам нашай краіны для таго, каб падтрымліваць і прапагандаваць здаровы лад жыцця. Жыццё – гэта самае каштоўнае. А самае каштоўнае ў жыцці — гэта здароўе. Спорт – найлепшы  спосаб  яго  ўмацаваць і захаваць, – сказаў кіраўнік раёна.

Алег Леанідавіч падзякаваў арганізатарам мерапрыемства і ўсім удзельнікам за падтрымку спорту. Пажадаў паспяховых стартаў і чэснай перамогі.

Дзяржаўны Сцяг узнялі прадстаўнікі каманды РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”  – мнагакратныя пераможцы падобных спаборніцтваў.

Першымі сталі на лыжную дыстанцыю  кіраўнікі арганізацый, устаноў, прадпрыемстваў раёна, начальнікі аддзелаў райвыканкама на чале са старшынёй Алегам Пінчуком.  Пераймалі эстафету школьнікі, за імі – дарослыя. Балельшчыкі гучна падбадзёрвалі лыжнікаў на старце і радасна іх, расчырванелых, сустракалі на фінішы.

Далёка разносіліся пераможныя воклічы, падхопленыя музычнымі рытмамі. Спартсмены ўзнаўлялі сілы гарачай гарбатай, шашлыкамі і смажнямі, фатаграфаваліся, віншавалі адзін аднаго са спартыўным святам.  Ад пазітыву і бадзёрасці, здавалася, электрызавалася марознае паветра, бездапаможна адступалі вірусы і эпідэміі.
У школьнай лыжнай эстафеце найлепшую падрыхтоўку паказалі вучні Гарадзішчанскай школы. Другое месца занялі вучні Докшыцкай школы № 1. Трэцяе – Бярэзінскай школы.

У чарговы раз лаўры сярод працоўных калектываў пажынала каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Дарэчы, пару дзён таму камунгасаўцы вярнуліся з Наваполацка таксама прызёрамі з зімовай галіновай спартакіяды. У камандным заліку занялі другое месца, а ў лыжнай эстафеце былі непераўзыдзенымі.

– Лыжныя гонкі – самы любімы від спорту ў нашай камандзе, – гаворыць інструктар па спорце РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Аляксандр Чарапачэвіч. – Абсалютна няма ніякага прымусу, усе спартсмены нашага прадпрыемства, а іх больш за 40 чалавек, ахвотна прысвячаюць вольны час спорту. Заўсёды накіраваны на перамогу. Актыўна ўдзельнічаюць ва ўсіх масавых спартыўных мерапрыемствах.  Садзейнічае спартыўнаму руху кіраўніцтва. Ад таго і вынікі высокія, – падзяліўся ён сакрэтам поспеху.

На другую прыступку п’едэстала ўзышла каманда “Докшыцырайгаз”. Трэцяе месца заняла каманда Параф’янаўскай школы.

Віншавала і ўручала граматы пераможцам намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч. Лепшыя каманды атрымалі ў падарунак спартыўны інвентар.

Лыжныя баталіі, незалежна ад размеркавання месцаў, скончыліся агульнай перамогай над лянотай і сумам, падаравалі адчуванне ўрачыстасці жыцця і здароўя.

Асабісты залік
Сярод жанчын ад 18 да 29 гадоў:
1 месца – Ганна Курныш (“Докшыцы-камунальнік”);
2 месца – Вольга Гадулевіч (“Докшыцырайгаз”);
3 месца – Аксана Навіцкая (завод “Ветразь”).
Сярод жанчын ад 30 да 39 гадоў:
1 месца – Алена Жданько (РАА);
2 месца – Аксана Юхнавец (Бягомльская бальніца);
3 месца – Сняжана Варган (“Докшыцы-камунальнік”).
Сярод жанчын ад 40 да 49 гадоў:
1 месца – Галіна Каляга (Параф’янаўская школа);
2 месца – Таццяна Адзінцова (Парплішчанская школа);
3 месца – Наталля Вярэніч (завод “Ветразь”).
Сярод жанчын ад 50 да 59 гадоў:
1 месца – Надзея Калтыга (Параф’янаўская школа);
2 месца – Фаіна Рацькавіч (“Беларусбанк”);
3 месца – Яўгенія Разборская (санаторый “Баравое”).
Сярод мужчын ад 18 да 29 гадоў:
1 месца – Аляксандр Ковель (завод “Ветразь”);
2 месца –  Мікалай Дорц (“Докшыцы-камунальнік”);
3 месца –  Уладзімір Вахавіч (Докшыцкая школа № 2).
Сярод мужчын ад 30 да 39 гадоў:
1 месца –  Аляксандр Глінскі (РВЭС);
2 месца – Сяргей Дзятлаў (РАУС);
3 месца – Віктар Яцук (“Докшыцырайгаз”).
Сярод мужчын ад 40 да 49 гадоў:
1 месца – Юрый Глазко (“Докшыцы-камунальнік”);
2 месца – Сяргей Бранзевіч (РАА);
3 месца – Павел Малашонак (“Докшыцырайгаз”);
Сярод мужчын ад 50 да 59 гадоў:
1 месца – Васілій Скурат (аддзяленне хуткай дапамогі);
2 месца – Міхаіл Шылаў (“Докшыцы-камунальнік”);
3 месца –  Валерый Варэнікаў (ПМК № 52).

Таццяна СТАДОЛЬНІК.

НА ЗДЫМКАХ: 1. Каманда «кіраўнікоў і іх намеснікаў» на чале са старшынёй райвыканкама Алегам Пінчуком; 2. На старце. 3.  Прадстаўнікі каманд-пераможцаў (злева направа) дырэктар РВУ “Докшыцырайгаз” Вітілій Няспляк,  інструктар па спорце РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” Аляксандр Чарапачэвіч, дырэктар Параф’янаўскай школы Віктар Каросцік.

Фота В. Чарвінскага

.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *