Гран-при на фестивале получил Иван Жуков из Парафьянова Докшицкого района

100_2204

Поспех садзейнічаў выступленню драматычнага калектыву Параф’янаўсага СДК на абласным аглядзе-конкурсе маладзёжных аматарскіх тэатраў сельскіх устаноў культуры “Тэатральныя далягляды вёскі”, які праходзіў у Падсвіллі.

Калектыў, якім ужо 10 год плённа кіруе Віктар Арлоўскі, не першы раз прымае ўдзел у гэтым конкурсе і ніколі не вяртаўся без узнагарод. Не абмінулі яны работу сельскіх драматычных артыстаў і сёлета. Пастаноўка вядомай п’есы М. Чарота “Мікітаў лапаць” адзначана дыпломам “За ўвасабленне твораў беларускіх аўтараў”. Трыумф жа прыйшоўся на долю галоўнага героя Мікіты, якога цудоўна сыграў Іван Жукаў. Гэта першая вялікая работа студэнта БДУ і ён з ёй справіўся настолькі выдатна, што атрымаў дыплом “Лепшая мужчынская роля”.

У спектаклі таксама прымалі ўдзел Вольга Арлоўская, Надзея Прыдатка, Тамара Жукава, Леанід Антаневіч, Віталій Замулка, Святлана Пашкоўская, Аляксандр Кучыц. Музычнае афармленне зрабіў Вікенцій Скараход.

НА ЗДЫМКУ: сцэна са спектакля “Мікітаў лапаць”.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *