Выпускники в Докшицком районе прошлись по улицам города + много фото

IMG_6179У  раёне прайшлі выпускныя вечары. Са школай развіталіся 153 адзінаццацікласнікі. Сярод іх 12 залатых медалістаў.

Выпускнікі абедзвюх гарадскіх школ па традыцыі прайшлі ўрачыстай калонай па галоўнай гарадской вуліцы (на здымку). Усклалі кветкі да воінскіх пахаванняў на плошчы імя І.С. Палявога, наведалі Свята-Пакроўскую царкву, дзе ў іх гонар быў адслужаны малебен. Пасля вальсаў і іншых забаў на плошчы, адправіліся атрымліваць атэстаты і працягваць святкаваць у сценах роднай школы, каб потым разам сустрэць світанак.
У Бярэзінскай СШ атэстат сталасці атрымалі тры прыгажуні-дзяўчынкі Наталля Буткевіч, Алена Хоміч і Святлана Васюковіч. Малалікасць не перашкодзіла выпускнікам разам з класным кіраўніком Аляксандрам Падцяробам падрыхтаваць цудоўны выпускны баль, на які сабралася амаль уся вёска. На наступны год адзінаццатага класа ў школе ўжо не будзе. Але ёсць спадзяванні, што гэта не назаўсёды.



Фото А. Воронковича

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *