Докшицкая молодёжь веселилась и сверкала талантами

День Победы Бегомль 023(3)Два вечары на мінулым тыдні кінаканцэртная зала “Іскра” і плошча імя І. С. Палявога як канцэртныя пляцоўкі былі аддадзены моладзі.

У пятніцу ў залу прыйшлося перамясціцца з-за дажджу, але неспрыяльнае надвор’е не сапсавала настрою тым, хто прыйшоў адзначыць Дзень моладзі.

Эмоцыі задору, весялосці перапаўнялі артыстаў на сцэне і шматлікіх гледачоў у зале. З поўнай аддачай адпрацавалі канцэртную праграму маладыя салісты студыі Ірыны Дарафеевай Яўген Слуцкі, Аэліта і іншыя (здымак першы).

Каштоўным падарункам, за які трэба сказаць дзякуй арганізатарам канцэрта, стала выступленне дыпламанта конкурсу маладых выканаўцаў Міжнароднага фестывалю “Славянскі базар у Віцебску” Андрэя Коласава.

DSC00079(2)Таленту маладога артыста гледачы апладзіравалі стоячы.

Прыемна, што на фоне сталічных гасцей вельмі няблага выглядалі салісты ГЦК Андрэй Чабан і Насця Чурко, якія прадоўжылі канцэрт.

DSC00076(1)

Затым сцэна была аддадзена рок-групе Докшыцкай дзіцячай школы мастацтваў “Cotton buds”. Кіраўнік групы і саліст Ігар Карповіч, ударнік Васіль Багдановіч, бас-гітарыст Юрый Чувахоў і непараўнальны трубач Аляксандр Жаўнерка сваімі кампазіцыямі парадавалі моладзь і ўсіх аматараў рок-музыкі яшчэ і ў нядзелю, калі адкрылі канцэрт маладых талентаў на плошчы Палявога. У гэты дзень да іх далучыўся і выканаўца на рытм-гітары Ілья Молчан (здымак другі).

Пад іх акампанемент спявала Насця. Групу доўга не адпускалі гледачы, і хлопцам некаторыя творы прыйшлося выканаць “на біс”.

Сваю порцыю ашаламляльных апладысментаў атрымаў за непараўнальны талент Кірыл Дук, які цудоўна працуе ў жанры BeatBox.

Электратанцы паказалі вядомы танцор Дзмітрый Казачонак і яго вучань Аляксей Адамовіч (здымак трэці).
Тэкст і фота Тамары АЛЬШЭЎСКАЙ.

Один комментарий для “Докшицкая молодёжь веселилась и сверкала талантами

  • 11.07.2014 в 11:26 дп
    Permalink

    Пела Вероника Должук…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *