За порядок в общежитиях Докшицкого района выступают владельцы и жильцы

Інтэрнаты, якія парадзіў савецкі час, да сённяшняга застаюцца незаменнымі ў вырашэнні жыллёвай праблемы. Часова, пакуль з’явіцца пастаяннае жыллё, пакоі ў іх выдзяляюцца маладым сем’ям і іншым, прадугледжаным законам, грамадзянам. Праўда, некаторыя з іх пражываюць у інтэрнатах літаральна ўсё жыццё. Але незалежна ад тэрміну пражывання ўсім насельнікам інтэрнатаў хочацца камфорту ці хаця б таго, каб у падобным жылфондзе захоўваліся элементарныя санітарныя правілы. Між іншым апошні рэйд, які правяла па інтэрнатах горада рэйдавая брыгада разам з намеснікам старшыні райвыканкама Андрэем Шнітко сведчыць, што далёка не ўсюды захоўваецца патрэбны парадак. І прычына таму не неабходнасць даўно наспеўшага рамонту, а нежаданне выконваць свае непасрэдныя службовыя абавязкі некаторымі асобамі.
Інтэрнат па вул. Усходняй уразіў запушчаным выглядам і брудам. На лесвічных пляцоўках вісела чорнае павуцінне, хоць вяроўкі з яго звівай. У вельмі неахайным стане знаходзіцца падвал. Ён перапоўнены смеццем. На трубах цеплатрасы калмаціцца парваная ізаляцыя. Дарэчы, святла ў падвале няма, таму рэйдавая брыгада падсвечвала сабе мабільнікам. І самае небяспечнае – была расчынена шафа з электрашчытом. Калі сюды палезуць цікаўныя дзеці, то вось яна – бяда, пра якую нястомна папярэджваюць энергетыкі (здымак 2).

День Победы Бегомль 004

Належыць інтэрнат ПМС. Ёсць тут і штатная прыбіральшчыца, за работай якой кантроль з боку адміністрацыі, як бачна, абсалютна адсутнічае.

Невялікіх сродкаў патрабуюць работы, якія трэба правесці, каб інтэрнат ПМК № 52 па вул. Чарняхоўскага набыў больш дагледжаны выгляд. У свой час тут быў зроблены нядрэнны рамонт, але за прайшоўшыя гады аблупілася фарба на вокнах. У некаторых наогул няма шыб. Ніяк не адважыцца кіраўніцтва прадпрыемства затраціць грошы на ўстаноўку ў інтэрнаце душавой кабінкі, хаця памяшканне для гэтага ёсць. Час патрабуе стварэння падобных выгод для жыльцоў.

У самых горшых умовах знаходзяцца зараз насельнікі інтэрната па вул. Даватара. Спадчыну ў выглядзе будынка, які не меў рамонту гадоў трыццаць, атрымаў РУП ЖКГ. Зараз камунальнікі паставілі інтэрнат на капрамонт. У ім ужо адрамантаваны дах, заліваецца ганак. Але капрамонт – не падстава для таго, каб перасталі працаваць прыбіральшчыцы. Акуркамі ў інтэрнаце, як дываном, усланы лесвіцы і балкон. Жах выклікаюць і аголеныя электраправады, якія сустракаюцца тут на кожным кроку.

Узняў настрой рэйдавай групе стан інтэрната па вул. К. Маркса. Прыгожа, чыста, камфортна. Але парадак атрымаўся не толькі таму, што не так даўно тут зроблены рамонт. Яго падтрымліваюць і самі жыльцы (здымак 1).День Победы Бегомль 022

Акуратныя столікі, кветкі, карціны – так выглядае агульная кухня. Брава, яе гаспадыням.

Рэйдавая брыгада.

Фота В. Чарвінскага.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *