Любимая работа — иcкать и находить пропавших людей у Александра Машко

IMG_6307Работа оперупаўнаважанаму крымінальнага вышуку лейтэнанту міліцыі Аляксандру Машко вельмі падабаецца, і таму, сцвярджае ён, у яго няма ніводнага працоўнага дня. Нельга назваць работай любімую справу, заняткі якой дастаўляюць асалоду. У крымінальным вышуку ён займаецца пошукам прапаўшых людзей, у тым ліку і тых, хто хаваецца ад правасуддзя. Злачынцы, як правіла, ад непазбежнай кары за свае супрацьпраўныя дзеянні ўцякаюць за межы рэспублікі. Але і там большасць з іх знаходзяць аператыўнікі. Нядаўна ў Пскоўскай вобласці затрыманы грамадзянін, які за злачынства, здзейсненае на тэрыторыі нашага раёна, знаходзіўся ў вышуку з 2011 года. У гэтай аперацыі непасрэдна прымаў удзел Машко. Станоўчы вынік, па словах аператыўніка, дае добры імпульс на далейшую працу, бо адзін з жыццёвых прынцыпаў, якім падпарадкоўваецца Аляксандр, – нічога не застаецца без пакарання.
Да прафесіі міліцыянера Саша рыхтаваў сябе свядома. Хаця дакладна растлумачыць, чаму зрабіў выбар менавіта на яе карысць, да нядаўняга часу не мог. Разбіраючы неяк сямейны архіў, знайшоў дакументы дзядулі, які, як аказалася, некаторы час служыў у НКУС пасля таго, як вярнуўся з вайны, дзе быў снайперам. Аляксандр Аляксандравіч для ўнука да сённяшняга дня вялікі аўтарытэт.
Пасля заканчэння адной з сярэдніх школ у Глыбоцкім раёне Саша адразу падаў дакументы ў акадэмію міліцыі. Пяцігадовая вучоба на казарменным палажэнні выпрацавала характар, прывучыла да парадку ва ўсім, навучыла спачатку думаць, а потым рабіць. З хлопца атрымаўся сапраўдны афіцэр і ў кіраўніцтва райаддзела ёсць спадзяванні, што далейшая служба для яго будзе толькі паспяховай.

Тамара СТАДНЮК.
НА ЗДЫМКУ: лейтэнант міліцыі А.М. Машко.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *