Успешно работают фермерские хозяйства в Докшицком районе

IMG_6349На 1 студзеня 2014 года фермерскія гаспадаркі раёна мелі ва ўласнасці 708 гектараў зямлі, з якіх 507 – ворнай. Займаюцца ў асноўным раслінаводствам і часткова жывёлагадоўляй.
***
Сялянская фермерская гаспадарка “Мацкевіча” знаходзіцца на тэрыторыі Бярэзінскага сельскага Савета. Вялікі аб’ём работ выконвае ў кірунку вырашэння жыццёва важных сацыяльных праблем рэгіёна. А гэта – выдзяленне транспарту для апрацоўкі прысядзібных надзелаў і нарыхтоўкі кармоў для ўласнага пагалоўя, зімой – чыстка дарог ад снегу, летам – іх абкошванне і добраўпарадкаванне населеных пунктаў. Мае магчымасць усіх жадаючых забяспечыць агароднінай і прадукцыяй жывёлагадоўлі. Рэалізуе ў вялікай колькасці дзяржаве малако. Сёлета прадала яго ў паўтара раза больш, чым летась. Зараз, калі закончыліся гарачыя палявыя работы, фермер заняўся распрацоўкай пустуючых зямель, згодна з адпаведнымі тэхналогіямі (здымак унізе).

***
Не толькі на тэрыторыі Бягомльскага сельскага Савета, але і ў раёне добра вядома фермерская гаспадарка “Брадок”, дзе гаспадарыць былы настаўнік фізкультуры Леанід Юхнавец. Да нядаўняга часу ён быў запатрабаваны як прадавец свініны, бо гадаваў свіней. Апрача таго, займаецца раслінаводствам і вырошчвае зерневыя і прапашныя культуры. Мае сваю пілараму. Жыхары Брадка, Бягомля і навакольных вёсак мелі магчымасць тут працаўладкавацца. Дванаццаць чалавек з’яўляюцца пастаяннымі наёмнымі работнікамі, якія атрымліваюць зарплату і карыстаюцца сацыяльным пакетам.
Фермерская гаспадарка “Брадок” мае прыгожы эстэтычны выгляд. Уезд на яе тэрыторыю бачны на здымку ўверсе.

***
Улюбёна, з пачуццём адказнасці да зямлі-карміцелькі ставіцца гаспадар-фермер з Бярозаўкі Віктар Корсак. Пачынаў гэту дзейнасць гадоў 15 таму, калі фермерства рабіла першыя крокі. Цяжкасці ў ажыццяўленні задуманага адчуваліся доўга, але напорысты і працавіты Віктар не мог спыніцца на паўдарозе. Зараз у яго ў памочніках сын і два наёмныя работнікі. Вялікі аб’ём работ выконвае з дапамогай тэхнікі. Трымаць яе ў належным парадку – справа ўласнага гонару Корсака.
Добры прыбытак мае фермер і ад гадоўлі кароў мясной пароды.

***
Найбольшую фермерскую тэрыторыю ў раёне займае “Лайкпол-АГРА”, якую ўзначальвае Юзэф Касцюк. Сёлета тут павялічылі плошчу пад агародніну за кошт 200 гектараў КУП “Докшыцкі”, на якіх пасадзілі капусту, буракі, бульбу… І, зразумела, сутыкнуліся з пэўнымі цяжкасцямі. Асабліва адчулася гэта ў перыяд уборкі ўраджаю. Тым не менш, вырашчанае ўбралі. Забяспечылі агароднінай маламаёмных жыхароў раёна, дзіцячыя садкі, бальніцы. Увесь раён на працягу ягаднага сезона карыстаўся паслугамі фермера ў набыцці ягад, а школьнікі былі забяспечаны работай. Фермер настойліва імкнецца перадаць свае веды дзецям, навучыць іх працаваць на зямлі.IMG_6621

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *