Загорелся «УАЗ» в Докшицком районе

IMG_0105С пачатку года ў нашым раёне адбыліся два пажары. На гэты час летась было 12 пажараў, адзін чалавек загінуў.

На здымку аўтамабіль, “пацярпелы” на адным з апошніх пажараў. Гэта здарылася 9 лютага. Каля гадзіны ночы ва «УАЗе», які належыць ДЛГУ “Бягомльскі лясгас” адбылося ўзгаранне. Агонь пашкодзіў маторны адсек, салон і пярэднія колы. Пажар быў ліквідаваны да таго, як прыбыло падраздзяленне МНС. Сярод найбольш верагодных прычын пажару – аварыйны рэжым работы электраабсталявання.

Ю. ПОТЭС,
інспектар інспекцыі нагляду і прафілактыкі РАНС.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *