Месячник по пожарной безопасности и акция «День безопасности. Внимание всем!» проходят в Докшицком районе

Знізіць колькасць пажараў і не дапусціць гібелі людзей на іх – галоўная задача, якая стаіць перад супрацоўнікамі аддзела МНС. З 1 па 31 сакавіка на тэрыторыі раёна пройдзе месячнік па пажарнай бяспецы, падчас якога служба па надзвычайных сітуацыях будзе праводзіць пажарна-тэхнічныя абследаванні жылых дамоў. У школах і дашкольных установах навучаць дзяцей, як правільна эвакуіравацца з памяшкання на выпадак узнікнення пажару. З работнікамі арганізацый і прадпрыемстваў будуць весціся прафілактычныя гутаркі, у ходзе якіх людзям у чарговы раз будуць напамінацца правілы пажарнай бяспекі на вытворчасці і ў быце.

***

Надзвычайная сітуацыя – гэта заўсёды рэальная пагроза жыццю і здароўю людзей. Больш за іншых небяспецы падвяргаюцца дзеці: недастатковасць пэўных ведаў і практычных навыкаў можа прывесці да бяды. Таму вельмі важна ў ходзе адукацыйна-выхаваўчай работы са школьнікамі фарміраваць культуру бяспекі іх жыццядзейнасці, навучаць правілам паводзінаў у надзвычайных сітуацыях прыроднага і тэхнагеннага характару. З гэтай мэтай у перыяд з 2 па 6 сакавіка ў агульнаадукацыйных установах горада і раёна праходзіць прафілактычная акцыя “Дзень бяспекі. Увага ўсім!”, прысвечаная Сусветнаму дню грамадзянскай абароны.

Падрыхтавала Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *