Накануне Дня Конституции докшицким школьникам вручили паспорта (+фото)

IMG_9295Мерапрыемствы з нагоды Дня Канстытуцыі, што прыпаў на нядзелю, пачалі ладзіцца яшчэ за некалькі дзён да яго па ўсёй краіне. Наш раён не стаў выключэннем. І вось 13 сакавіка ў ККЗ “Іскра” адбылася ўрачыстасць у межах акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!”, ініцыятарам якой выступае саюз моладзі пры падтрымцы пашпартна-візавай службы, аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
У гэты дзень пашпарты і кнігі “Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь” з галоўнай сцэны раёна падлеткам уручыў старшыня райвыканкама Алег Пінчук (на здымку). Алег Леанідавіч не прамінуў магчымасці звярнуцца не толькі да тых, хто атрымаў пашпарт, але і да ўсёй моладзі:
– Хачу павіншаваць прысутных з Днём Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь – адным з самых галоўных святаў нашай краіны. Канстытуцыя абараняе ўсіх без выключэння. Жадаю, каб усе правы, вызначаныя ёй, былі выкананы і кожны грамадзянін, пры гэтым, не забываўся пра тое, што ў яго ёсць яшчэ і абавязкі. Моцнага ўсім здароўя і дабрабыту.
Затым сцэна была прадастаўлена як зусім маленькім, так і маладым артыстам, якія дзяліліся творчасцю: спявалі, танцавалі і не забываліся дарыць усмешкі.

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота В. Чарвінскага.

no images were found

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *