В Докшицах создана Молодёжная палата (+ фото)

IMG_2664У школах раёна з 40 юнакоў і дзяўчат выбіралі членаў у Моладзевую палату пры Докшыцкім раённым Савеце дэпутатаў. Тое, што выбары сапраўдныя, можна было ўпэўніцца, наведаўшы ўчасткі для галасавання. У кожнай установе адукацыі былі аформлены інфармацыйныя стэнды, на якіх змяшчалася інфармацыя пра кандыдатаў. Школьнікі з вялікай цікаўнасцю вывучалі яе, а ўжо потым вырашалі, каму можна даверыць адстойваць інтарэсы маладых дакшычан на дзяржаўным узроўні.
Вынікі галасавання падвяла арганізацыйная камісія. Як паведаміла першы сакратар РК ГА “БРСМ” Таццяна Гайчук, у Моладзевую палату пасля падліку галасоў былі абраны 26 чалавек. Гэта актыўныя, ініцыятыўныя юнакі і дзяўчаты, якія гатовы падаваць цікавыя ідэі і вырашаць пытанні жыццязабеспячэння насельніцтва свайго раёна.
Школьнае галасаванне — толькі першы этап. Учора школьнікі правялі першае пасяджэнне, падчас якога выбралі старшынёй IMG_2715Моладзевай палаты Ілью Грыгаровіча (СШ № 2). Яго намеснікам стала Вераніка Андрыеўская (Барсукоўская СШ), а сакратаром — Валянціна Кароткіна (Тумілавіцкая СШ). Вучань СШ № 1 Уладзіслаў Труханаў быў абраны ў абласную Моладзевую палату. Таксама былі створаны пяць пастаянных камісій. Усім членам Моладзевай палаты ўручылі спецыяльныя пасведчанні.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
НА ЗДЫМКАХ: у час галасавання ў СШ № 1
і СШ № 2 г. Докшыцы.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *