В Докшицах прошла акция «Свеча памяти» (+фото)

IMG_5317Напярэдадні святкавання 70-годдзя Вялікай Перамогі ў раёне прайшлі акцыі, у час якіх дарослыя разам з дзецьмі запальвалі свечкі і ўшаноўвалі памяць тых, хто ў свой час, змагаючыся за наша сённяшняе мірнае неба, загінуў у страшнай вайне.
Удзень “Свечка памяці” прайшла на Мемарыяльным комплексе “Шунеўка”. Спачатку для старшакласнікаў Крулеўшчынскай школы была арганізавана экскурсія, а вучні Прудніцкай ДС БШ былі прыняты ў піянеры. Пасля настаяцель храма Пакрова Прасвятой Багародзіцы ў Докшыцах айцец Георгій Мялешка адслужыў малебен у гонар загінулых у час Вялікай Айчыннай вайны. Дзеці і дарослыя запалілі свечкі ля калодзежа, у якім 22 мая 1943 года нямецкія акупанты забілі пятнаццаць дзяцей разам з настаўніцай Нінай Руткоўскай. Айцец Георгій пайменна ўспомніў ахвяр.
Больш за шэсцьсот жыхароў раёна прынялі ўдзел у акцыі “Свечка памяці”, што арганізаваў РК ГА “БРСМ”. Вечарам ля помніка І.С. Палявога сабралася шмат людзей (каля двухсот свечак было налічана напрыканцы мерапрыемства). Акрамя актывістаў БРСМ, ушанаваць герояў сабраліся прадстаўнікі ўлады, дзеці і людзі сталага ўзросту. Айцец Георгій Мялешка выступіў перад усімі з пропаведдзю. Цяпер галоўнае – перадаць усе найлепшыя рысы сучаснаму пакаленню, каб яно разумела, што толькі вера і дабро выратуе свет.
З запаленых свечак перад помнікам была выкладзена зорка (на здымку).

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

no images were found

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *