Докшицы представляли своё подворье на «Славянском базаре в Витебске» (+фото)

IMG_1476+ IMG_1561+З канца мінулага тыдня Віцебск “фестываліў”. І калі амфітэатр поўніўся гледачамі строга па раскладзе канцэртных праграм, то ў цэнтры горада было шматлюдна з раніцы і да позняга вечара. На плошчы Свабоды кожны дзень раёны вобласці запрашалі на свае гасцінныя панадворкі. У пятніцу гэта былі Міёрскі, Ушацкі, Сенненскі, Чашніцкі і Докшыцкі.

Праз маляўнічую арку да дакшычан увесь час ішлі гараджане і госці Віцебска. Адны адразу скіроўвалі да духмянай прадукцыі хлебазавода, другія не абміналі ўвагай выставы-продажы работ Цэнтра дзяцей і моладзі, Упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, гульнявыя пляцоўкі аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, бібліятэкі. Не пуставалі выставы-прэзентацыі прадукцыі лясгаса, камунгаса, завода “Ветразь”, торфапрадпрыемства УП “Віцебскаблгаз”. Докшыччыну турыстычную прадстаўлялі ФСК “Ураджай”, санаторыі “Баравое” і “Лясное”.
Вось як выказаўся пра Докшыцкі панадворак карэнны жыхар Віцебска Аляксандр:
– Паглядзець прыйшоў я разам з родзічамі з Брэста. Мне вельмі спадабалася, як аформлены ваш панадворак. Прыгожа, бачна асаблівасці раёна. А яшчэ людзі прыязныя. Частуюць прысмакамі, адказваюць на пытанні.
Дарэчы, забаўляць гасцей фестывалю прыехалі і нашы артысты – народны ансамбль “Раніца”, салісты, танцавальны калектыў. Яны не толькі выступалі на адкрытай сцэне плошчы Свабоды, але і стваралі святочны настрой спевамі на панадворку.
І гэта не адзіныя прадстаўнікі Докшыччыны на фестывалі. У горадзе майстроў, які традыцыйна працуе на фэсце, быў прадстаўлены дом рамёстваў.
НА ЗДЫМКАХ: гасцінна запрашае Докшыцкі панадворак; клуб пчаляроў і аматараў мёду “Залатая пчолка” частаваў і мёдам, і да мёду.

Тэкст і фота
Наталлі НАВІЦКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *