В Докшицах гостили рокеры (+фото)

IMG_0481Дзякуючы рок-групе “Ватныя палачкі”, Докшыцы становяцца прывабным месцам для моладзі рэгіёна. Нядаўна ў райцэнтры адбылася сяброўская сустрэча аматарскіх калектываў названага музычнага накірунку.

У канцэрце, які праходзіў у амфітэатры на беразе гарадскога возера, па запрашэнні кіраўніка докшыцкай рок-групы Ігара Карповіча прыняў удзел выканаўца з Глыбокага Андрэй Шамета. З Полацка прыязджала экзатычная група “Скандал”. Хлопцы з іракезамі на галовах падарылі нямала прыемных хвілін сапраўдным знаўцам панк-рока. На вышыні былі і гаспадары канцэрта. Але яго разынкай усё ж такі стала трыа ўдарнікаў “Драмджэм”. Ударнік з рок-групы “Ватныя палачкі” Дзмітрый Няфёдаў і яго сябры па Наваполацкім музычным вучылішчы выканалі нумар, дастойны тэлеперадачы “Я магу!” Шыкоўным антуражам рок-канцэрта, як і патрэбна, сталі байкеры з Докшыц і Глыбокага.

Цудоўнае мерапрыемства стала падзеяй для нашага горада, але, калі яно праводзілася, здзіўляла пасіўнасць некаторых маладых людзей. Музыка, што заводзіла нават некаторых прадстаўнікоў старэйшага пакалення, не знайшла падтрымкі ў цінэйджэраў, як гэта звычайна бывае ў іх аднагодкаў. Найбольш раўнадушныя пайшлі з канцэрта яшчэ да яго завяршэння, каб потым, седзячы на лаўках на гарадской плошчы, лузгаць семкі. Забава сапраўды намнога “цікавейшая”.

Тамара АЛЬШЭЎСКАЯ
НА ЗДЫМКУ: “Драмджэм” дае жару.
Фота П. Яцкоўскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *