В Докшицком районе прошёл турслёт (+много фото)

Пераможцы турзлёта каманда РУП ЖКГ

Пераможцы турзлёта каманда РУП ЖКГ «Докшыцы-камунальнік»


На тры дні ў мінулыя выхадныя бераг возера Медзазол ператварыўся ў палатачны гарадок. Раённы турыстычны злёт, які ладзіўся сярод працоўных калектываў і быў прысвечаны 70-й гадавіне Перамогі, аб’яднаў шаснаццаць каманд. Многія арганізацыі з невялікай колькасцю працуючых выставілі зборныя каманды, што дапускалася ўмовамі турзлёту.

Чаго толькі не было на гэтым свяце спорту, турызму, творчасці і рамантыкі. Напрыклад, вялікае жаданне каманд зрабіць тэрыторыю свайго лагера камфортнай, утульнай і бяспечнай. Нездарма ж ёсць і асобны конкурс быту, ці, скажам, намаляваць самую прыгожую насценную газету ў паходных умовах, без памылак адказаць на пытанні ваеннай віктарыны.

Энтузіязм і камандны дух вітаў у бірульскім паветры разам з пахам юшкі і смажанага шашлыка падчас музычнага конкурсу, ды і не толькі. На працягу ўсіх спаборніцтваў пад акампанемент гітары то там, то тут чулася знакамітая песня барда Міцяева:

“Изгиб гитары жёлтой ты обнимаешь нежно,
Струна осколком эха пронзит тугую высь,
Качнётся купол неба большой и звёздно-снежный,
как здорово, что все мы здесь сегодня собрались.”
На змену гітары прыходзілі гармонік, акардэон і нават барабан.

Стартуе каманда райвыканкама

Стартуе каманда райвыканкама

Але не толькі спявалі і весяліліся турысты. Шмат сіл яны аддалі на пераадоленні гаці, навясной пераправы, траверсу, купін і інш. Трэба было не толькі не заблудзіць, але і знайсці кантрольныя пункты па карце падчас начнога арыентавання.

У нядзелю, калі ўсе этапы іспытаў былі завершаны, адбылося ўзнагароджанне пераможцаў. З рук намесніка старшыні райвыканкама Валянціны Рандарэвіч узнагароды, кубкі і падарункі атрымалі наступныя каманды.

Кантрольна-турыстычны маршрут
1 месца – каманда “Сава” (зборная МНС, РАУС, аховы);
2 месца – Бягомльская сярэдняя школа;
3 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
Трыатлон
1 месца – зборная РВЭС і РЭС;
2 месца – каманда “Сава”;
3 месца – Крулеўшчынскія сельвыканкам і сярэдняя школа.
Віктарына
1 месца – ТЦСАН;
2 месца – каманда “ББП” (зборная Бярозкаўскай, Барсукоўскай і Парплішчанскай школ);
3 месца – райвыканкам.
Пачатковая турыстычная падрыхтоўка
1 месца – Крулеўшчынскія сельвыканкам і сярэдняя школа;
2 месца – ТЦСАН;
3 месца – СШ №1 г. Докшыцы.
Начное арыентаванне
1 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
2 месца – зборная РВЭС і РЭС;
3 месца – каманда “Сава”.
Горна-пешаходная тэхніка
1 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
2 месца – каманда “ББП”;
3 месца – Крулеўшчынскія сельвыканкам і сярэдняя школа.
Конкурс турысцкіх газет
1 месца – каманда “ББП”;
2 месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
3 месца – ТЦСАН.
Музычны конкурс
1 месца – райвыканкам;
2 месца – СШ №1 г. Докшыцы;
3 месца – Крулеўшчынскія сельвыканкам і сярэдняя школа.
Конкурс быту
1 месца – СШ №1 г. Докшыцы;
2 месца – райвыканкам;
3 месца – каманда “ББП”.

Агульнакамандны вынік такі: пераможцамі турзлёту сталі прадстаўнікі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, на другім месцы – Крулеўшчынскія сельвыканкам і сярэдняя школа, трэція – каманда СШ №1 г. Докшыцы. Калі спытаць ва ўдзельнікаў каманд, якія ад’язджалі дадому пасля турзлёту, пра што яны думаюць, большасць з іх пэўна адказалі наступнае: “Бывай, раённы турзлёт, прыедзем на наступны год”. І гэта сапраўды так, той, хто хаця б аднойчы адчуў турыстычны азарт гэтай падзеі, захоча прыехаць на бераг Бірульскага возера ізноў. Ці не так?

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *