Проект «Рождественский дуэт» собрал в Докшицах лучших исполнителей (+фото)

IMG_3591На каталіцкія Каляды работнікі культуры наладзілі для жыхароў раёна шмат цікавых мерапрыемстваў. Адным з самых запамінальных стаў праект “Калядныя дуэты”, які сабраў у кінаканцэртнай зале “Іскра” лепшых раённых выканаўцаў, як вядомых так і пачаткоўцаў.

За акном ішоў дождж, а са сцэны ліліся зімовыя песні, якія пераносілі гледачоў у дзівосную пераднавагоднюю казку са снегам, завірухамі і святочнымі цудамі. Не абышлося тут і без Дзеда Мароза і Снягуркі – менавіта ў гэтых вобразах распачалі шоу-праграму ўдзельнікі з Бягомля – неаднаразовая пераможца раённых і абласных вакальных конкурсаў Лізавета Яцкевіч з настаўнікам Бягомльскай ДШМ Уладзіславам Фільковым. Яны атрымалі званне “Паспяховы дуэт”. З хітом “Кабы не было зимы” з вядомага мультфільма “Каникулы в Простоквашино” выступіў “Яркі дуэт” у складзе салісткі народнай студыі “Калейдаскоп” Вольгі Стадольнік і сямікласніцы Ганны Козел. “Адкрыццём года” назвалі выкладчыцу Докшыцкай ДШМ Вераніку Крывічаніну і яе вучаніцу Дар’ю Тытар. “Танцуют все!” – паўтаралі гледачы словы вядомай песні з к/ф “Иван Васильевич меняет профессию” за “Таленавітым дуэтам” з Крулеўшчыны – Аляксандрам Плыгаўкам і Дзіянай Дзехцяронак. Сваім энергічным выступленнем яны, што называецца, “завялі” залу. На “біс” сустракалі і наступных удзельнікаў конкурснай праграмы – выхаванца Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната Дзмітрыя Сергіенкава і выкладчыцу Вікторыю Піменаву, якіх назвалі “Арыгінальным дуэтам”. Цэлы спектакль развярнуўся на сцэне падчас выступлення настаўніцы Докшыцкай ДШМ Таццяны Лукуша і яе вучня Сяргея Красільнікава. “Крэатыўны дуэт” выканаў песню з к/ф “Кавказская пленница”, а дапамагалі ім знакамітыя Трус, Балбес і Бывалы (на здымку). У чароўную атмасферу белай снежнай зімы з пераднавагоднім настроем і чаканнем спаўнення жаданняў трапілі гледачы разам з прыгожым “Абаяльным дуэтам” у складзе Таццяны Стадольнік і яе пляменніка Уладзіслава Стомы. Прынялі ўдзел у шоу-праграме і добра вядомыя ўдзельнікі раённых канцэртаў маці і дачка Шылковы. Вольга і Марыя павіншавалі ўсіх з надыходзячым Новым годам і атрымалі ганаровае званне “Узорнага дуэта”. Звонка разносілася па зале песня пра такі доўгачаканы снег у выкананні таксама сямейнага “Бліскучага дуэта” з Бягомля Наталлі і Ганны Алісёнак. Пра зімовы абутак – валёнкі – спявалі настаўніца Крулеўшчынскай ДШМ Марына Лернатовіч і яе вучаніца Аляксандра Зубрыцкая, якія сталі “Незабыўным дуэтам”. Дзівосным і непаўторным выступленнем наблізіў пачатак Новага года “Зорны дуэт” у складзе мэтра сцэны Андрэя Чабана і юнай салісткі Настассі Лабынька. Пад белую снежную завіруху варажыў на сцэне крулеўшчынскі “Супер-дуэт” у складзе знакамітай спявачкі Алесі Паляковай і яе вучаніцы Лізаветы Міхмель, які прадэманстраваў сапраўдны вакал.

Дванаццаць дуэтаў – дванаццаць намінацый, дванаццаць талентаў.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

no images were found

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *