В Докшицах прошёл турнир по шахматам (+фото)

IMG_0833Тое, што шахматы – адзін з самых дасціпных відаў спорту, даказваюць аматары гэтай гульні з нашага і іншых раёнаў вобласці, якія амаль штомесяц збіраюцца на міжраённых турнірах. Докшыцкія спартсмены ганарацца сваімі неаднаразовымі перамогамі ў такіх спаборніцтвах. Напрыклад, на нядаўняй сустрэчы ва Ушачах нашы гульцы занялі другое каманднае месца, а Антон Дрокін паказаў найлепшы вынік у асабістым заліку. 13 снежня ў СШ № 1 г. Докшыцы гімнастыкай для розуму займаліся шахматысты Глыбоцкага, Браслаўскага, Пастаўскага і Докшыцкага раёнаў. Гульня адбывалася, як і заўсёды, па швейцарскай сістэме: сем тураў па пятнаццаць хвілін на кожнага ўдзельніка. На гэты раз поспех з сабой прывезлі госці турніру – першай стала каманда з Браслава. У асабістым заліку докшыцкія аматары інтэлектуальнай гульні занялі другое і трэцяе месцы – Сяргей Валодзькін (на здымку справа) і Вячаслаў Жыткавіч адпаведна. Наступная сустрэча запланавана на 27 снежня ў г. Глыбокае.

Кажуць, што вучыцца гуляць у шахматы можна з двух-трох гадоў, а спаборнічаць на чорна-белай дошцы – хоць да ста. Калі і вы хочаце заняцца гімнастыкай для розуму, тэлефануйце ў ФСК “Ураджай” па нумары 5-51-72. У фізкультурна-спартыўным клубе кожны знойдзе занятак па душы.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

no images were found

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *