В Докшицком Доме ремёсел представлены работы Раисы Шиталь (+фото)

IMG_2638Рукадзелле здаўна лічыцца, у першую чаргу, заняткам для жанчын. З вядомых казак і паданняў мы ведаем, што нашы продкі прысвячалі ткацтву, вышыванню, вязанню шмат часу. Гэтыя справы былі своеасаблівым абрадам і неслі ў сабе пэўны сэнс. Праз пальцы, быццам праз каналы-праваднікі, жанчыны ачышчалі сямейную аўру. Каб справіцца з негатыўнай энергетыкай у сваім доме, трэба было і самой быць у добрым пазітыўным настроі.

Напэўна таму пасля наведвання той ці іншай выставы адчуваеш у сабе прыліў сіл і зарад станоўчых эмоцый, а майстроў, праглядам чыіх работ захапляешся, можна назваць лекарамі людскіх душ. А калі так, то раённы Дом рамёстваў – гэта санаторый, у якім не толькі дапамогуць справіцца з “агульнай млявасцю і абыякавасцю да жыцця”, але і навучаць, як самому перамагчы дэпрэсію. Якраз тут адкрылася выстава “Захапленне для душы” кіраўніка народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Докша” Раісы Шыталь (на здымку). Дзень, калі ладзілася мерапрыемства, быў асаблівым для Раісы Мікалаеўны – жанчына адзначала свой юбілейны дзень нараджэння. У выставачнай зале віноўніцу ўрачыстасці віншавалі калегі па працы, сябры і сваякі. Яны з захапленнем знаёміліся са шматлікімі творамі майстрыхі, асноўныя з якіх – вышыванкі і карціны з бісеру і саломкі. Рознакаляровыя кветкі прыцягваюць сваёй незвычайнасцю і прыгажосцю, да іх хочацца дакрануцца і адчуць пах. А лебедзі на палотнах пад пільным поглядам быццам распраўляюць крылы і ажываюць. Некаторыя карціны аб’яднаны агульнай ідэяй і ўяўляюць сабой трыпціхі.

Творчасцю Раіса Мікалаеўна захапілася пяць год таму, калі ўзначаліла клуб “Докша”. Дагэтуль, скончыўшы ў 1989 годзе Полацкі сельскагаспадарчы тэхнікум, яна працавала бухгалтарам. Рукадзелле вабіла заўсёды, але за лічбамі неяк не хапала на яго часу. Аднак мабыць лёсам было наканавана стаць народным майстрам і арганізатарам работы па захаванні і развіцці нацыянальных традыцыйных рамёстваў. Цяпер разам з аднадумцамі яна рэалізуе свае мары, дапамагае іншым адкрываць у сабе патаемныя здольнасці і зараджае навакольных пазітывам.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

no images were found

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *