Докшицкий Дом ремёсел приглашает на выставку «Зимняя сказка» (+ фото)

IMG_4586У Докшыцкім Доме рамёстваў адкрылася справаздачная выстава “Зімняя казка”. Разьба па дрэве і ласкутнае шыццё, чаканка, кавальства, вышыўка крыжыкам, пляценне з саломы і паперы – гэта невялікі пералік тэхнік дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, якімі дасканала валодаюць удзельнікі народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Докша”. Хатняй утульнасцю вее ад ласкутнага шыцця Вольгі Гарбачовай і Наталлі Канцавой. Сапраўднымі кветкамі выглядаюць макі са скуры на пано Іны Карпека. Як і заўсёды, уражваюць вытанчанасцю работы з дрэва і металу Віктара Гарбачова і Уладзіміра Шуткіна. Ядвіга Маліноўская, акрамя карцін, вышытых крыжыкам, на выставе прадэманстравала пано, выкананае ў новай тэхніцы, — алмазнай мазаіцы, і гэта адразу зацікавіла іншых майстроў (на здымку). Вельмі сімпатычнымі, незвычайнымі, чароўнымі атрымаліся цацкі, вязаныя пруткамі, у выкананні новага члена клуба Наталлі Калбасіч. Сапраўдным упрыгажэннем выставы з’яўляюцца і шматлікія работы кіраўніка клуба “Докша” Раісы Шыталь. Акрамя заслужаных майстроў, свае работы прадставілі пачаткоўцы, якія наведваюць майстар-класы. Сярод іх – Дар’я Шкелка і Арцём Шчуцкі. Іх вырабы з беларускага золата – саломкі – нібыта саграваюць у зімовую сцюжу. Зацікавілася саломапляценнем і Ганна Гамановіч: з дапамогай майстра ў гэтай тэхніцы Таццяны Марціновіч яна таксама выканала некалькі работ. Прыцягваюць увагу плеценыя з паперы кошыкі і жбаны ў выкананні Ларысы Кандратовіч. Радуе і натхняе вышыўка крыжыкам Алены Сарокінай.

Каб на свае вочы ўбачыць прыгажосць і незвычайнасць работ, варта наведаць узгаданую выставу.

Тэкст і фота
Яўгеніі ГІЧАНСКАЙ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *