Конкурс «Новые имена Беларуси — 2016» прошёл в Докшицах (+фото)

IMG_2394На Стары новы год у кінаканцэртнай зале “Іскра” адбыўся раённы прафсаюзны конкурс творчасці працоўных калектываў “Новыя імёны Беларусі – 2016”. Яго арганізатарамі сталі раённае аб’яднанне прафсаюзаў і аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама. Конкурс праводзіўся па дзвюх намінацыях: “Сцэнічная творчасць” і “Выяўленчае і дэкаратыўна-прыкладное мастацтва”. У першай выступала толькі сем калектываў, у асноўным школы, другая была прадстаўлена больш шматліка. У конкурсе сцэнічнага майстэрства трэцяе месца атрымала РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”, другое – Валкалацкая СШ, першае – Крулеўшчынская СШ. Прыз глядацкіх сімпатый быў уручаны Тэрытарыяльнаму цэнтру сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Сярод работ выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва трэцяе месца было прысуджана Іне Лепяшко з Тумілавіцкай ДССШ, другое – Але Герко (раённы Цэнтр дзяцей і моладзі). Лепшымі работамі прызнаны малюнкі Ігара Абуховіча (Крулеўшчынская СШ). Некалькі аўтараў былі адзначаны заахвочвальнымі падарункамі: Валянціна Зямчонак (Бягомльская СШ), Святлана Марчанка (аддзел архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама), Людміла Ючкавіч (ТЦСАН).

НА ЗДЫМКУ: пад бурныя авацыі выступала каманда РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *