Ёлка для олимпиадников прошла в Докшицах (+фото)

IMG_3821Напярэдадні навагодніх свят традыцыйна прайшла так званая “Ёлка алімпіяднікаў”, на якую запрасілі вучняў раёна – пераможцаў прадметных алімпіяд, конкурсаў і спаборніцтваў.
– Вельмі прыемна, што з кожным годам колькасць адораных дзяцей павялічваецца, – адзначыла ў віншавальным слове намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч. – На мерапрыемстве прагучалі імёны больш чым двухсот лепшых вучняў. Сваімі поспехамі радавалі Таццяна Камінская і Уладзіслаў Труханаў, Настасся Кацейка і Максім Кушэль. Гонарам раёна сталі танцавальны калектыў “Сюрпрыз” Цэнтра дзяцей і моладзі, а таксама экалагічны тэатр СШ № 2 г. Докшыцы і шматлікія іншыя пераможцы.

Кожны з прысутных атрымаў сваю хвіліну славы, калі падымаўся на сцэну за дыпломам, які ўручала намеснік начальніка аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Кучыц. У сваю чаргу Алена Аляксандраўна звярнула ўвагу на тое, што для каманды вучняў, якая будзе прадстаўляць наш раён на наступным этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, зімовыя канікулы – гэта працоўныя будні, у час якіх ім трэба плённа падрыхтавацца, каб дасягнуць найлепшых вынікаў.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *