День защитника Отечества отпраздновали в Докшицах (+фото)

IMG_5661 IMG_5676Бліжэй да вечара шэры дзень 23 лютага расквеціла чырвань гваздзікоў: у Докшыцах у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь кіраўніцтва раёна, грамадскасць усклалі кветкі да помніка Герою Савецкага Саюза Івану Палявому, воінам-вызваліцелям.

Затым свята тых, хто носіць і насіў пагоны, а таксама ўсіх сапраўдных мужчын, гатовых у любую хвіліну ўстаць на абарону сваёй Бацькаўшчыны, свайго дома, сваёй сям’і, атрымала працяг у кінаканцэртнай зале “Іскра”.

Урачыстасць адкрыў ваенны камісар раёна падпалкоўнік Віталь Леснічэнка. У сваім выступленні ён адзначыў, што Дзень Абаронцаў Айчыны – асаблівае свята, у якім закладзены высокі сэнс: любіць Радзіму і ўмець абараніць яе. Гісторыя нашай краіны захоўвае нямала прыкладаў доблесці і адвагі, стойкасці і гераізму салдат і афіцэраў. Нізкі паклон ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і ўсім, хто, не шкадуючы жыцця, вызваляў краіну ад ворага. Годнымі пераемнікамі традыцый старэйшага пакалення з’яўляюцца цяперашнія вайскоўцы. Яны сумленна і адказна выконваюць свяшчэнны абавязак служэння Радзіме. Віталь Генадзьевіч сардэчна павіншаваў усіх прысутных са святам, пажадаў міру, дабрабыту, поспехаў у справах дзеля далейшага росквіту нашай краіны.

Яркім аздабленнем урачыстасці стаў святочны канцэрт, падрыхтаваны творчымі калектывамі, асобнымі выканаўцамі. Удалым рэпертуарам, майстэрствам і артыстызмам гледачоў парадавалі і дарослыя, і юныя артысты.

Тамара СТАДНЮК.
Фота В. Чарвінскага.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *