Слёт передовиков состоялся в Докшицах (+ фото)

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук уручае ўзнагароду ўрачу-педыятру ЦРБ Святлане Шохавай.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук уручае ўзнагароду ўрачу-педыятру ЦРБ Святлане Шохавай.

У пятніцу ў Докшыцах адбыўся раённы злёт перадавікоў, на якім былі падведзены вынікі работы народнагаспадарчага комплексу раёна за 2015 год. Гэта традыцыйнае штогадовае свята сабрала разам працавітых, славутых, самых дастойных прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў Докшыцкага краю.
У фае кінаканцэртнай залы “Іскра” разгарнулася выстава, на якой можна было палюбавацца творчымі работамі мясцовых майстроў, прадэгуставаць мяса-малочную прадукцыю і хлебабулачныя вырабы.

На мерапрыемства завіталі госці з суседняга раёна. Гучнымі апладысментамі віталі ветэранаў працы, якія на працягу многіх гадоў памнажалі здабыткі нашага раёна і служаць прыкладам для маладога пакалення.

Старшыня райвыканкама Алег Пінчук падзякаваў працаўнікам за выніковую дзейнасць, а таксама прывёў прыклады выдатнай калектыўнай работы прадпрыемстваў і арганізацый раёна:

– Мінулы год стаў паспяховым для многіх. Так, удалося нарасціць аб’ёмы вытворчасці прамысловай прадукцыі калектывам хлебазавода, торфапрадпрыемства, завода “Ветразь”, лясгаса і іншых. Стараюцца не здаваць пазіцый будаўнікі і камунальнікі. Пабудаваны 40-кватэрны жылы дом у г.п. Бягомль. За апошнія пяць гадоў праведзена замена цепласетак працягласцю 49 кіламетраў. Асобныя словы ўдзячнасці – працаўнікам сельскай гаспадаркі. Валавы збор зерня склаў 71300 тон пры сярэдняй ураджайнасці 38 ц/га. Зразумела, што ёсць і праблемныя пытанні, але сёння іх можна вырашыць, калі захоўваць тэхналогію і дысцыпліну.

Кіраўнік раёна таксама адзначыў работу спажыўкааперацыі, аховы здароўя і ўстаноў адукацыі, звярнуў увагу на высокі ўзровень правядзення культурна-масавых мерапрыемстваў. Пажадаў дабрабыту і новых працоўных поспехаў.

Затым пачалося ўшаноўванне лепшых працаўнікоў і калектываў народнай гаспадаркі.

Лепшыя калектывы

Калектыў ААТ "Докшыцкі райаграсэрвіс".

Калектыў ААТ «Докшыцкі райаграсэрвіс».

Дыплом раённага выканаўчага камітэта і раённага Савета дэпутатаў, а таксама грашовую прэмію атрымалі:
– сярод сельгасарганізацый – ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”;
– сярод прамысловых прадпрыемстваў – ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”;
– сярод прадпрыемстваў будаўнічай, дарожнай галіны і жыллёва-камунальнай гаспадаркі – ПМК-52;
– сярод прадпрыемстваў сферы абслугоўвання насельніцтва – раённы вузел электрасувязі;
– у намінацыі “Мясцовае кіраванне і самакіраванне” – Бягомльскі сельсавет;
– у сферы культуры – Бягомльскі музей народнай славы;
– у сферы адукацыі – Цэнтр дзяцей і моладзі;
– у сферы аховы здароўя – педыятрычнае аддзяленне ЦРБ;
– у арганізацыі ідэалагічнай работы – Парплішчанская СШ;
– у галіне фізічнай культуры і спорту – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.

Лепшыя па прафесіі

Прозвішчы гэтых людзей будуць занесены на Дошку гонару.
Пасведчанні і грашовыя прэміі атрымалі:
– сярод працаўнікоў сельскай гаспадаркі:
“Лепшы камбайнер” – Уладзімір Лаўцэвіч (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”);
“Лепшы трактарыст-машыніст” – Аляксандр Рамашоў (ААТ “Барсучанка”);
“Лепшы вадзіцель сельгаспадаркі” – Анатоль Трус (ААТ “Таргуны”);
“Лепшы аператар машыннага даення” – Ганна Батура (МТФ “Стараселле” ААТ “Таргуны”);
“Лепшы загадчык фермы” – Ганна Шыкавец (МТФ “Стараселле” ААТ “Таргуны”);
“Лепшы аператар па вырошчванні маладняку БРЖ” – Іна Скурко (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”);
“Лепшы аператар па адкорме маладняку БРЖ” – Леанід Дудко (комплекс “Гліннае” ААТ “Таргуны”);
“Лепшы спецыяліст сельскай гаспадаркі” – Пётр Несцяровіч (упраўленне райсельгасхарчу);
“Лепшы кіраўнік сельскай гаспадаркі” – Васіль Васюковіч (дырэктар ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”);
“Лепшы работнік арганізацыі, які абслугоўвае сельскую гаспадарку” – Надзея Семяшчонак (ПМС).

Сярод работнікаў вытворчасці і сацыяльнай сферы:

“Лепшы кіраўнік” – Віталь Няспляк (філіял “Віцебскае вытворчае ўпраўленне па здабычы і перапрацоўцы торфу”);
“Лепшы работнік сельвыканкама” – Антаніна Бабарыка (старшыня Валкалацкага сельсавета);
“Лепшы служачы дзяржаўнай арганізацыі” – Ігар Жалейка (начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама);
“Лепшы работнік прамысловасці” – Ганна Супрановіч (Завод “Ветразь”);
“Лепшы будаўнік” – Людміла Фаміна (ПМК-52);
“Лепшы дарожнік” – Аляксандр Казачонак (ДРБУ-180);
“Лепшы работнік гандлю і грамадскага харчавання” – Ганна Пракаповіч (райста);
“Лепшы работнік транспарту” – Аляксандр Ковель (філіял “Аўтатранспартнае прадпрыемства №14”);
“Лепшы работнік сферы паслуг” – Віктар Падцяроб (РВЭС);
“Лепшы работнік камунальнай гаспадаркі” – Ірына Юхнавец (РУП ЖКГ);
“Лепшы работнік сілавых структур” – Уладзімір Карпека (аддзел МНС);
“Лепшы па прафесіі ў галіне аховы здароўя” – Сяргей Бацэка (ЦРБ);
“Лепшы па прафесіі ў галіне культуры” – Ірына Сварцэвіч (Цэнтр традыцыйнай культуры і народнай творчасці”);
“Лепшы па прафесіі ў сістэме сацыяльнай абароны” – Алена Сарокіна (ТЦСАН);
“Лепшы па прафесіі ў галіне адукацыі” – Іосіф Чарнянін (Сітцаўская СШ);
“Лепшы работнік лясной гаспадаркі” – Сяргей Класоўскі (“Бягомльскі лясгас”);
“Лепшы работнік сувязі” – Таццяна Норавіч (Сітцаўскае аддзяленне паштовай сувязі);
“Лепшы банкаўскі работнік” – Людміла Барыла (ААТ “Белаграпрамбанк”);
“Лепшы работнік паліўнай, нафтавай і газавай гаспадаркі” – Уладзімір Гмырак (Докшыцкі раён газазабеспячэння”);
“Лепшы работнік сістэмы электраэнергетыкі” – Аляксандр Суднік (РЭС);
“Лепшы сярод моладзі” – Віктар Суднік (ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”);
“Лепшы ў сферы малога і сярэдняга бізнесу” – Галіна Філончык (ПГУП “Тафілія”).
На злёце перадавікоў народнай гаспадаркі таксама былі адзначаны працоўныя калектывы, якія па выніках за дасягнутыя сацыяльна-эканамічныя паказчыкі занесены на раённую Дошку гонару. Сярод іх ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”, ДЛГУ “Бягомльскі лясгас”, ПМК-52 і педыятрычнае аддзяленне ЦРБ.

“Дасягненні года-2015”

У названай намінацыі пераможцамі сталі тыя калектывы, якія дасягнулі лепшых вынікаў у разнастайных конкурсах і спаборніцтвах. На сцэну былі запрошаны кіраўнікі арганізацый, прадпрыемстваў і ўстаноў. Так, Бягомльскі лясгас стаў пераможцам рэспубліканскага агляду-конкурсу “Землекарыстанне высокай культуры земляробства, добраўпарадкаванне машынных двароў, жывёлагадоўчых ферм і комплексаў”, заняў ганаровыя першыя месцы ў абласным спаборніцтве калектываў дрэваапрацоўчых цэхаў за эканомію рэсурсаў і абласным чэмпіянаце “Лесаруб-2015”, а таксама 2-е месца ў абласным спаборніцтве сярод калектываў лясгасаў па выкананні паказчыкаў сацыяльна-эканамічнага развіцця лясной гаспадаркі.
Калектыў раённага вузла паштовай сувязі заняў 1-е месца ў абласным спаборніцтве за дасягненне лепшых вынікаў вытворча-гаспадарчай дзейнасці. Санаторый “Лясное” атрымаў Гран-пры Рэспубліканскага конкурсу спажывецкіх пераваг “Прадукт года-2015” за аказанне высакаякасных турыстычных і аздараўленчых паслуг на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Калектыў рэдакцыі райгазеты “Родныя вытокі” стаў пераможцам абласнога конкурсу электронных СМІ на прэмію “Віцязь” у намінацыі “Лепшая аўтарская тэлерадыёпраграма”, а таксама заняў 1-е месца ў абласным конкурсе сярод СМІ на лепшае асвятленне пытанняў алімпійскага руху, спорту і здаровага ладу жыцця. 1-е месца ў абласным аглядзе мастацкай самадзейнасці сярод работнікаў і калектываў арганізацый і ўнітарных прадпрыемстваў спажывецкай кааперацыі атрымала райста. Гэты калектыў узнагароджаны дыпломам за актыўны ўдзел і высокі ўзровень арганізацыі гандлю на рэспубліканскім сельскагаспадарчым кірмашы спажыўкааперацыі.

РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” заняло 1-е месца ў абласным конкурсе на лепшую пастаноўку ідэалагічнай работы, а калектыў аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь стаў дыпламантам 1-й ступені ў асабіста-камандным чэмпіянаце Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы МУС РБ па службова-прыкладных відах спорту, па рукапашным баі. Ёсць чым пахваліцца і работнікам дзіцячай бібліятэкі – у іх ганаровае 1-е месца сярод дзіцячых бібліятэк Віцебскай вобласці ў намінацыі “Лепшая дзіцячая бібліятэка”.
Багата ўзнагарод і ў калектыву Цэнтра дзяцей і моладзі: харэаграфічны калектыў “Сюрпрыз” з’яўляецца пераможцам 3-га рэспубліканскага агляду-конкурсу дзіцячай творчасці “Прывітанне, свет!”, дыпламантам міжнароднага фестывалю сцэнічнага мастацтва “DANCE OF EUROPE-2015”, 5-га адкрытага рэспубліканскага конкурсу дзіцячай творчасці “Новы рух”. Узорная студыя “Тоніка” і вакальная студыя “Зоркапад” – прызёры і дыпламанты 7-га адкрытага рэспубліканскага конкурсу дзіцячай і юнацкай творчасці “Залатая ліра-2015”, міжнароднага конкурсу візуальнага мастацтва “Разнастайны свет-2015”, рэспубліканскай выставы дзіцячай творчасці “Салют Перамогі”.

Ёсць чым ганарыцца школам. Так, Парплішчанская СШ стала дыпламантам 1-й ступені абласной культурна-экалагічнай акцыі “Дзень зямлі-2015”. Акрамя гэтага, калектыў узнагароджаны дыпломамі 1-й ступені на абласным экалагічным фестывалі “Жывому жыць!” і абласным этапе рэспубліканскага конкурсу “Юны натураліст”.

Калектыў Тумілавіцкай дзіцячага сада-сярэдняй школы з’яўляецца дыпламантам 1-й ступені абласной культурна-экалагічнай акцыі “Дзень зямлі-2015”. Калектыў СШ №2 – уладальнік 3-х дыпломаў 1-й ступені абласнога дыстанцыйнага конкурсу навукова-даследчых работ, дыпломаў 1-й ступені абласнога этапу экалагічнага фестывалю “Жывому жыць!” і абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Юны натураліст”. Крулеўшчынская СШ стала дыпламантам 1-й ступені ў абласным конкурсе піянерскіх маршрутаў “Дарогамі Перамогі”, а Сітцаўская СШ узнагароджана сямю дыпломамі 3-й ступені Трэцяй Адкрытай Маскоўскай анлайн-алімпіяды па матэматыцы “Алімпіяда “Плюс”.
Была адзначана таксама і работа РА ГА “БРСМ”. Арганізацыя прызнана лепшай у Віцебскай вобласці ў сферы другаснай занятасці моладзі па выніках працоўнага семестра 2015 года і лепшым раённым штабам студэнцкіх атрадаў ГА “БРСМ” Віцебскай вобласці.

***

IMG_4006 IMG_4027Значных вынікаў нашы землякі дасягнулі ў розных галінах народнай гаспадаркі. Трактарыст-машыніст ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Аляксандр Суднік удастоены ганаровага звання “Чалавек года Віцебшчыны”. Такое ж званне з гонарам носіць і вадзіцель ПМК-52 Вячаслаў Гудзь. Прыемна адзначаць, што старшы аператар зернесушыльнай устаноўкі ААТ “Таргуны” Вадзім Грыгор’еў заняў 1-е месца ў абласным спаборніцтве на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур; старшы камбайнер ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Віктар Суднік заняў 2-е месца ў абласным спаборніцтве на ўборцы ўраджаю зерневых і зернебабовых культур сярод камбайнераў моладзевых экіпажаў; 3-е месца ў абласным спаборніцтве на ўборцы ўраджаю – у старшага аператара ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс” Уладзіміра Лаўцэвіча.

Першыя месцы ў конкурсе прафесійнага майстэрства вальшчыкаў лесу ў рамках міжнароднай спецыялізаванай выставы “Лесдрэўтэх-2015” і “Лесаруб-2015” на рахунку вальшчыкаў лесу з Бягомльскага лясгаса: Аляксандра Бобрыка, Аляксандра Юковіча, Сяргея Радзюка і Арцёма Харкова.

Машыніст філіяла ВУ “Віцебскторф” Віктар Юнцэвіч удастоены звання “Лепшы па прафесіі” ў рэспубліканскім спаборніцтве па здабычы торфу сярод машыністаў ДВА “Белпаліўгаз”. Бухгалтар райста Юлія Панізнік заняла 1-е месца ў спаборніцтвах па настольным тэнісе на абласной спартакіядзе работнікаў спажыўкааперацыі.

У абласным конкурсе “Лепшы спецыяліст па аддзеле рознічнага бізнесу Віцебскага абласнога ўпраўлення ААТ “ААБ Беларусбанк” Таццяна Матошка заняла 1-е месца; начальнік планава-вытворчага сектара ДРБУ-180 Наталля Уліцкая стала лаўрэатам адкрытага конкурсу інавацыйных бізнес-арганізацый Віцебскай вобласці ў намінацыі “Лепшы прадукт” “Будаўніцтва новай аўтадарогі Віцебскай вобласці на аснове механізму дзяржаўна-прыватнага партнёрства”. Міліцыянер-кінолаг з аддзялення Дэпартамента аховы Міхаіл Яловік заняў 1-е месца па настольным тэнісе ў чэмпіянаце Віцебскага абласнога ўпраўлення Дэпартамента аховы. Прыёмшчык заказаў Докшыцкага раёна газазабеспячэння Аляксандр Ярыжанец заняў 1-е месца па плаванні на абласных спаборніцтвах УП “Віцебскаблгаз”. Дыпломам за правядзенне міжнароднага экалагічнага ўрока адзначана настаўнік Парплішчанскай СШ Ганна Маркевіч. Дыпламантам 2-й ступені рэспубліканскай выставы навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці моладзі, якая вучыцца, з’яўляецца намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце Цэнтра дзяцей і моладзі Аляксандр Вайцяховіч.

Докшыцкі край ганарыцца і маладым пакаленнем, якое паказала бліскучыя веды на абласных, рэспубліканскіх прадметных алімпіядах і выдатныя вынікі на спартыўных спаборніцтвах. Гэта нашы “разумнікі і разумніцы” Уладзіслаў Труханаў, Аліна Аўтушка, Настасся Кацейка, Максім Гаўрыловіч, Раман Гмырак, Лізавета Дорц, Алена Касцюк, Крысціна Чарнабрысава і Максім Кушэль.

Любое свята нельга ўявіць без песень і танцавальных нумароў. Выдатны настрой стваралі гледачам калектывы мастацкай самадзейнасці і артысты, якіх ужо даўно палюбіла публіка. Доўга не змаўкалі апладысменты, калі выступаў народны калектыў “Залатыя гады” са знакамітай “Калінкай-малінкай”. Звонкімі галасамі парадавалі ўсіх прысутных дзіцячыя спевы.

Таццяна ПАДБЯРЭЗКАЯ.
Фота В. Чарвінскага
і Я. Малевіч.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *