В Докшицах прошёл эко-фестиваль (+фото)

IMG_5449

Здымак 1

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі з шаснаццаці ўстаноў адукацыі раёна. Паважаным госцем стаў удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай атамнай станцыі Уладзімір Літвінок.

Вядома, што першымі выступаць заўсёды цяжка. Але вучні з агітбрыгады “Вясёлка” з Валкалацкай СШ ніколькі не разгубіліся і годна прадэманстравалі сваю праграму, чым распачалі першую намінацыю “Агітбрыгада”. Шматлікія каманды ўспаміналі пажарных-герояў, якія ахвяравалі сваім жыццём дзеля выратавання другіх і загінулі падчас тушэння пажару на чацвёртым энергаблоку. Цярновым вянком “узнагародзілі” Чарнобыльскую трагедыю вучні Парплішчанскай школы, а крулеўшчынскія хлопчыкі і дзяўчынкі прадставілі нашу планету ў выглядзе безабароннага дзьмухаўца. Выяву карты Беларусі складалі з кубікаў самыя маленькія ўдзельнікі намінацыі – другакласнікі з СШ № 1 г. Докшыцы. Душэўна і пранікнёна амаль у кожнай агітбрыгадзе гучала песня Аляксандры Пахмутавай і Мікалая Дабранравава “Пакуль не позна”, радкі якой – у назве артыкула.

Наступная намінацыя – “Тэатр моды”, у якой удзельнікі даказалі, што прыгажосць можна разгледзець нават у непатрэбных рэчах, і стварылі эксклюзіўныя вырабы з матэрыялаў, якія часам ляжаць у нас пад нагамі. З чаго толькі не былі пашыты калекцыі адзення! Шпалеры, часопісы, газеты, абгортачная папера, фанцікі, аднаразовы посуд, пластыкавыя бутэлькі, гумовыя пальчаткі, пакеты для смецця – усяго не пералічыць. Дэфіле мадэляў суправаджалася музычным афармленнем. Неверагодныя сукенкі былі прапанаваны замест класічных убораў для выпускнога балю. Цікавыя ідэі падказалі ўдзельнікі і для навагодніх карнавалаў. Напрыклад, касцюм робата, які прапанавалі ў Сітцаўскай і Крулеўшчынскай школах (здымак 1, 2). Гняздзілаўская ДС БШ і СШ № 1 г. Докшыцы свае паказы звязалі з агульнай тэмай фестывалю.

Вельмі прыгожыя, незвычайныя і непаўторныя калекцыі былі прадстаўлены ў намінацыі “Фларыстычны тэатр моды”. Бурнымі апладысментамі сустракалі гледачы мадэляў у адзенні з засушаных і жывых раслін.

Здымак 2

Здымак 2

Здымак 3

Здымак 3

Апошняя намінацыя – “Экалагічны тэатр”, удзельнікі якой падрыхтавалі тэматычныя спектаклі. Тое, што тэатральнае мастацтва – адно з самых любімых у хлопчыкаў і дзяўчынак, сведчылі і касцюмы, і дэкарацыі, і падабраная музыка, і сцэнічнае майстэрства маленькіх акцёраў.

Фестываль завяршыўся ўзнагароджаннем лепшых выступоўцаў. Так, у намінацыі “Агітбрыгада” першае месца прысудзілі Бягомльскай СШ, другое – Парплішчанскай СШ і трэцяе – Валкалацкай СШ. У “Тэатры моды” лепшай прызналі калекцыю мадэляў “Букет памяці” СШ № 1 г. Докшыцы. Два другія месцы ў сярэдніх школах Крулеўшчыны і Порплішча, два трэція – у Бягомльскай СШ і СШ № 2 г. Докшыцы. У “Фларыстычным тэатры моды” бясспрэчным пераможцай стала Параф’янаўская СШ. Другое месца атрымала калекцыя “Свет прыдуманы намі” раённага Цэнтра дзяцей і моладзі, трэцяе – “Лясныя феі” з СШ № 2 г. Докшыцы. У апошняй намінацыі пераможцамі сталі аматары тэатральнага мастацтва з СШ № 2 г. Докшыцы (здымак 3). Другое месца ў навучэнцаў Сітцаўскай СШ, якія займаюцца ў аб’яднанні па інтарэсах “Экалагічны тэатр” ад ЦДіМ. Дыпломам трэцяй ступені ўзнагароджана СШ № 1 г. Докшыцы.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *