В Докшицах проводили зиму (+фото)

IMG_4826Развітацца з зімой і прывітаць хуткае абуджэнне прыроды гараджане змаглі на свяце “З Масленіцай развітваемся, блінамі аб’ядаемся”, якое ў мінулую нядзелю ладзілася на плошчы каля ГЦК.

Былі на ім і вясёлыя скамарохі, і песні, і гульні. Як звычайна, не пуставалі пляцоўкі з забавамі для малодшага пакалення, якія падрыхтавалі бібліятэкары і Цэнтр дзяцей і моладзі. Дзятву вабілі святочныя бяспройгрышныя латарэі, “блінны” тэніс, калі замест ракетак былі патэльні, а ролю шарыка выконвалі аладкі, камандныя конкурсы на хуткасць і многае іншае. Пераможцам – бліны і цукеркі.

Сельскія ўстановы культуры і клуб “Шчадроўка” разаслалі абрусы-самабранкі ўсё з тымі ж – блінамі, якія ў славянскай міфалогіі сімвалізуюць сонца, і рознымі начынкамі да іх, а таксама смачным печывам.

Дакшычане не міналі ўвагай павільён райста, дзе найбольшым попытам карыстаўся шашлык, які смажыўся практычна на вачах пакупнікоў. Сваёй фірменнай прадукцыяй гандляваў хлебазавод.

Пад гукі званочкаў хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць пакатацца па горадзе на кані, запрэжаным у святочна ўбраныя калёсы. Як і ў мінулым годзе, гэту забаву для іх арганізаваў Віктар Крывічанін. Радасці малых не было межаў, на тварах дарослых чыталася, што і яны не супраць далучыцца да традыцыйнай масленічнай забавы.

Як таго і патрабуе традыцыя, кульмінацыяй гулянняў стала спальванне пудзіла Масленіцы, а разам з ім і ўсяго негатыўнага, што назбіралася за год.

НА ЗДЫМКУ: шчодрая Масленіца блінамі!

Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *