В детском саду №1 г. Докшицы в мини-мюзикле участвовали дети и родители (+фото)

IMG_7077 IMG_7087Казачны міні-мюзікл “У лесе” паставілі выхаванцы старэйшай групы дзіцячага садка №1 г. Докшыцы разам з выхавацелямі і бацькамі.

Звычайна бацькоў на мерапрыемствы ў садок запрашаюць у якасці гледачоў. Але ці не цудоўная ідэя, калі мамы і таты побач з дзеткамі могуць пазбавіцца ад даросласці і ператварыцца ў казачных персанажаў? За яе ажыццяўленне ўзяліся музычны кіраўнік садка Таццяна Пруднік, выхавацелі Таццяна Федарэнка і Людміла Сініца.

Рэпеціравалі шмат і заўзята, бо замахнуліся не проста на казку, а на міні-мюзікл з вялікай колькасцю музычных і танцавальных урэзак. Прадстаўленне ладзілася па матывах казкі “Воўк і сямёра казлянят”, але з дапрацаваным сюжэтам. Ролю маці казлянят цудоўна выканала Таццяна Іосіфаўна. У лісу-настаўніцу музыкі і шэрага воўка-драпежніка вельмі ўдала пераўвасобіліся мама Алена і тата Леанід Барэевы. Роляў хапіла кожнаму выхаванцу старэйшай групы. Казачную атмасферу падтрымлівалі сцэнічныя дэкарацыі, а таксама касцюмы дзетак. Нягледзячы на ўсе перыпетыі, гісторыя скончылася добра. І маленькія, і дарослыя артысты шчырыя апладысменты атрымалі заслужана.

На думку загадчыцы садка Алены Падалец, пастаноўка казачнага міні-мюзікла не будзе адзінкавай. У хуткім часе плануецца паказаць яго выхаванцам астатніх груп і не толькі. Гэта першая спроба садка зладзіць падобнае мерапрыемства. Атрымалася яно даволі ўдалым. Загадчыца запрашае і іншых бацькоў да ўдзелу ў творчых праектах садка разам са сваімі дзецьмі. А ў тым, што яны будуць, няма сумненняў.

НА ЗДЫМКАХ: гульнявыя моманты міні-мюзікла “У лесе”.

Наталля Навіцкая.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *