В Докшицкой детско-юношеской школе состоялась спартакиада по легкоатлетическому многоборью (+фото)

IMG_7267 IMG_7334У суботу ў раённай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школе адбылася ІІ спартакіяда па лёгкаатлетычным мнагаборстве, прысвечаная памяці заслужанага трэнера Рэспублікі Беларусь Івана Рацькавіча. Напярэдадні спартыўнага мерапрыемства былі ўскладзены кветкі на магілу знакамітага земляка.

– Іван Дзмітрыевіч – годны сын докшыцкай зямлі, – у прывітальным слове зазначыў начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Дзмітрый Парцянка. – Гэта Настаўнік, Трэнер, Чалавек. Яго імя вядома далёка за межамі нашай краіны – выхаванцы Івана Рацькавіча неаднаразова ўдзельнічалі ў найбуйнейшых міжнародных спаборніцтвах, дзе станавіліся пераможцамі, дэманструючы добрую фізічную падрыхтоўку.

Шмат цёплых слоў у гонар заслужанага трэнера прагучала ад цяперашняга і былога дырэктараў ДзЮСШ Марыны Ярмаковіч і Уладзіміра Калягі.
Старт спартакіядзе даў былы выхаванец Івана Рацькавіча Уладзіслаў Юхнавец. Юнак вучыцца ў Мінскім архітэктурна-будаўнічым каледжы, асабіста для сябе працягвае лёгкаатлетычныя трэніроўкі і ўдзельнічае ў сталічных гарадскіх спаборніцтвах.

У праграму мнагаборства ўваходзілі скачкі ўдаўжыню з разбегу, бег на 60 метраў, штурханне ядра і кіданне мяча. Выхаванцы ДзЮСШ спаборнічалі ў сваіх узроставых катэгорыях, пераможцы выяўляліся па агульнай суме набраных балаў. Так, сярод юных атлетаў 2000-2001 г.н. залатыя медалі заваявалі вучань СШ № 1 г. Докшыцы Данііл Жук (трэнер – В.М. Сенчык) і вучаніца Бягомльскай СШ Марыя Глазко (трэнер Г.Д. Зямчонак). Сярод юнакоў і дзяўчат 2002-2003 г.н. пераможцамі сталі Юрый Ярыжанец (СШ № 2 г. Докшыцы, трэнер В.М. Сенчык) і Аксана Багрыцэвіч (Прудніцкая ДС-БШ, трэнер А.І. Аліноўская). Самыя юныя пераможцы (2004-2005 г.н.) – вучань Крулеўшчынскай СШ Вадзім Стралкоўскі (трэнер А.Д. Русалоўская) і вучаніца СШ № 1 г. Докшыцы Васіліса Кавалеўская (трэнер А.І. Аліноўская). Пераможцы і прызёры былі ўзнагароджаны медалямі і каштоўнымі сувенірамі.
Да правядзення мерапрыемства далучыліся шматлікія мясцовыя індывідуальныя прадпрымальнікі: Ю.В. Гільніч, Ю.І. Сяржант, М.І. Маліноўская, Т.У. Сіўко, У.У. Ласкіна, Н.В. Кубельнік, Н.Д. Лукашэвіч, Д.М. Ліннік, А.А. Асіповіч, А.Ф. Андарала, С.А. Валодзькін, А.П. Кішэня, С.А. Зялёнка, Ю.М. Глінская і інш. Дзякуючы сродкам, пералічаным неабыякавымі людзьмі, кожны ўдзельнік спартакіяды (а гэта 63 юныя спартсмены) атрымаў салодкія падарункі і буклет з інфармацыяй пра мерапрыемства.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *