Определились победители школьных футбольных соревнований в Докшицах (+фото)

IMG_8200У мінулыя выхадныя на гарадскім стадыёне праходзілі спаборніцтвы школьных футбольных каманд “Скураны мяч”. Сонечнае цёплае надвор’е сабрала на спартыўнай пляцоўцы шматлікіх аматараў адной з самых папулярных гульняў. У першы дзень паміж сабой спаборнічалі пяць каманд – удзельніц малодшай групы (2004 – 2005 г.н.). Першае месца заваявалі вучні СШ № 2 г. Докшыцы, каманда якіх выдзялялася ўдзелам у гульні дзяўчынкі – Паліны Усок. Другімі сталі хлопчыкі з СШ № 1 г. Докшыцы, трэцімі – Бягомльскай СШ. На другі дзень, калі спаборнічалі каманды старэйшай групы (2002 – 2003 г.н.), да пяці школ-удзельніц далучыліся юнакі Сітцаўскай СШ. Але з-за свайго больш старэйшага ўзросту іх выступленне пайшло ў незалік. Вельмі важным момантам у гульні з’яўляецца жараб’ёўка, якая кардынальна можа змяніць лёс каманды ў спаборніцтвах. Так адбылося з вучнямі СШ № 1 г. Докшыцы, якім выпала сустрэцца з сітцаўскімі юнакамі. Дакшычане не змаглі пераадолець больш сталага праціўніка і ў выніку не трапілі ў прызёры. Першымі зноў-такі сталі вучні другой гарадской школы. Срэбра заваявала каманда Параф’янаўскай СШ, бронза ў крулеўшчынскіх футбалістаў.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *