Спартакиада по летним видам спорта прошла в Докшицах (+фото)

Здымак 1

Здымак 1

З такім дэвізам выйшлі ў суботу на гарадскі стадыён прыхільнікі актыўнага ладу жыцця з розных арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Спартыўныя каманды, а іх на гэты раз сабралася сямнаццаць, з задавальненнем прынялі ўдзел у раённай спартакіядзе па летніх відах спорту, прысвечанай Дню работнікаў фізічнай культуры. Запалу, веры ў сябе, спартыўных дасягненняў і здароўя жадалі ўсім на ўрачыстым адкрыцці мерапрыемства намеснік старшыні райвыканкама Валянціна Рандарэвіч і начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Парцянка. Ён жа ўручыў грамату Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь настаўніку фізкультуры Сітцаўскай СШ Іосіфу Чэрняніну, здаровы лад жыцця якога для ўсіх павінен стаць прыкладам. Тут жа свае ўзнагароды атрымалі юныя спартсмены за ўдзел у дзіцячых спаборніцтвах, што былі праведзены на пачатку свята. Дыплом І ступені заваявалі вучні СШ № 1 г. Докшыцы, ІІ ступені – дзеці з другой гарадской школы. Станоўчай энергіяй і добрым настроем зарадзілі прысутных юныя артысты з раённага Цэнтра дзяцей і моладзі. Асабліва весела і заўзята прайшоў флэшмоб (здымак 1), калі ўсе дружна размяліся пад музыку: паскакалі, патанчылі і ад душы пасмяяліся. Па традыцыі старт быў дадзены ўзняццем сцяга. Гэта ганаровая місія была даручана мінулагоднім пераможцам – камандзе РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
Пасля праведзеных гарачых баталій прызавыя месцы размеркаваліся наступным чынам:

Гіравы спорт

Здымак 2

Здымак 2

Здымак 3

Здымак 3

У вагавай катэгорыі да 75 кілаграмаў бронзавым прызёрам стаў удзельнік каманды Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната Сяргей Мажэй, сярэбраным – Аляксандр Навічонак з РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”. Узнагароду вышэйшага гатунку атрымаў прадстаўнік каманды аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Віталь Сапрыкаў (здымак 2).
У вагавай катэгорыі ад 75 да 90 кг трэцяе месца ў Сяргея Бранзевіча (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат), другое – Аляксандра Чарняўскага (Крулеўшчынскі с/с), першае – Яўгена Бушуева (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”).
У вагавай катэгорыі звыш 90 кг дыпломам ІІІ ступені ўзнагароджаны Сяргей Кахановіч (Крулеўшчынскі с/с), ІІ ступені – Арцём Вальковіч (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”), І ступені – Віктар Яцук (ВУ “Віцебскторф”).

 

Дартс

ІІІ месца – Дзмітрый Пачкаеў (ААТ “Замастачанскае”);
ІІ месца – Яўген Курэц (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
І месца – Вольга Гадулевіч (Докшыцкі РГЗ) (здымак 3).

Лёгкая атлетыка

Жанчыны
(ад 18 да 35 гадоў):
ІІІ месца – Святлана Пятровіч (ВУ “Віцебскторф”);
ІІ месца – Рыта Маслоўская (аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама);
І месца – Вольга Гадулевіч (Докшыцкі РГЗ).

Здымак 4

Здымак 4

(ад 35 гадоў):
ІІІ месца – Алена Жданько (Параф’янаўская СШ);
ІІ месца – Алена Цімкова (Бягомльская дапаможная школа-інтэрнат);
І месца – Вольга Навіцкая (Крулеўшчынскі с/с) (здымак 4).
Мужчыны
(ад 18 да 35 гадоў):
ІІІ месца – Дзяніс Зелянко (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
ІІ месца – Уладзіслаў Буглак (Сітцаўскі с/с);
І месца – Іван Грышкевіч (Сітцаўская СШ).
(ад 35 гадоў):
ІІІ месца – Віктар Сталяроў (ВУ “Віцебскторф”);
ІІ месца – Ігар Ляйчынскі (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”);
І месца – Андрэй Жалняровіч (Крулеўшчынскі с/с).

Шведская эстафета

ІІІ месца – каманда ВУ “Віцебскторф”;
ІІ месца – СШ № 1 г. Докшыцы;
І месца – Крулеўшчынскі с/с.

Валейбол (мікс)

ІІІ месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама;
ІІ месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
І месца – Крулеўшчынскі с/с.

Міні-футбол

Здымак 5

Здымак 5

ІІІ месца – ВУ “Віцебскторф”;
ІІ месца – РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”;
І месца – аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама.
У агульнакамандным заліку бронзавымі прызёрамі сталі ўдзельнікі каманды ВУ “Віцебскторф”, срэбранымі – Крулеўшчынскага с/с. Узнагароду вышэйшага гатунку атрымалі прадстаўнікі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік” (здымак 5).

Тэкст і фота
Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *