Велопробег в честь Победы состоялся в Докшицком районе (+фото)

IMG_8746З вялікім імпэтам сустрэлі дакшычане велапрабег, які напярэдадні 71 гадавіны Вялікай Перамогі арганізавалі раённае аб’яднанне прафсаюзаў і райкам ГА “БРСМ”. На спартыўных “горніках” і звычайных веласіпедах на плошчы ля ГЦК сабралася каля пяцідзесяці чалавек рознага ўзросту. Ініцыятыўных і рашучых аматараў здаровага ладу жыцця ўрачыста віталі прадстаўнікі ўлады. Арганізаванай калонай веласіпедысты рушылі да мемарыяльнага комплексу “Праклён фашызму” ў Шунеўцы. Адзінаццаць кіламетраў удзельнікі акцыі змаглі пераадолець за паўгадзіны (на здымку). Пакінуўшы сваіх “двухколых коней” на стаянцы, усе сабраліся ў калону, каб прайсціся па спаленай фашыстамі вёсцы, узгадаць разам з экскурсаводам Таццянай Мальчык той страшны дзень, які неспадзявана абарваў жыцці жыхароў Шунеўкі.

Пасля ўскладання кветак усіх чакаў прыемны сюрпрыз: смачная салдацкая каша, якую прыгатавалі кухары ААТ “Докшыцкі райаграсэрвіс”. А хлеб Докшыцкага хлебазавода на свежым паветры здаваўся асабліва смачным. Трошкі адпачыўшы ад велападарожжа, удзельнікі акцыі адправіліся ў зваротны шлях. На хаду ажыўлена абмяркоўваўся маршрут наступнай паездкі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *