Фоторепортаж: Выпускные балы прошли в Докшицах

 

IMG_2419

Адзвінелі апошнія званкі, прайшлі школьныя экзамены. Наблізіўся час цэнтралізаванага тэсціравання і паступлення ў навучальныя ўстановы. А выпускны баль можна назваць адным з самых яркіх і запамінальных момантаў развітання са школай.
У гонар свята традыцыйна была перакрытая цэнтральная вуліца Докшыц – па ёй урачыстай калонай прайшліся прыгожыя пяшчотныя дзяўчаты і элегантныя юнакі дзвюх гарадскіх школ. Выпускнікі ўсклалі кветкі да помнікаў воінам 277-й стралковай дывізіі, воінам-інтэрнацыяналістам і помніка воінам, якія загінулі ў мірны час. Наведалі Свята-Пакроўскую царкву, дзе ў іх гонар быў адслужаны малебен. Пад шчымлівыя гукі вальса юнакі і дзяўчаты кружыліся на плошчы, і гэтым развітальным танцам любаваліся шматлікія гараджане. На развітанне ў неба паляцелі паветраныя шары-галубы як сімвалы здзяйснення ўсіх юнацкіх мар і жаданняў.
Сёлета ў раёне скончылі школу 154 адзінаццацікласнікі. З іх 6 атрымалі залатыя медалі. 35 выпускнікоў былі адзначаны пахвальнымі граматамі за асаблівыя поспехі ў вывучэнні асобных прадметаў. 252 вучні скончылі базавы курс школы, з іх 12 – будучыя прэтэндэнты на медалі.

Яўгенія МАЛЕВІЧ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *