Докшицкий район приглашает на осеннюю ярмарку

2011-11-08yarmarka111З 13 верасня ў раёне стартавалі традыцыйныя восеньскія кірмашы. Арганізаваны выязны гандаль бульбай, зернем, агароднінай і садавіной на рынках: у агр. Параф’янава – па аўторках, у агр. Крулеўшчына – па серадах, у г. Докшыцы і г.п. Бягомль – па пятніцах.
Акрамя таго, 17, 24 верасня і 1 кастрычніка расшыраныя кірмашы пройдуць у г. Докшыцы, г.п. Бягомль і агр. Крулеўшчына. Насельніцтву будзе прапанавана не толькі сельскагаспадарчая прадукцыя, але і шэраг прамысловых і непрамысловых тавараў, якія прадставяць арганізацыі прамысловасці, гандлю і грамадскага харчавання. Жыхары раёна і яго госці будуць мець магчымасць набыць агародніну і садавіну, саджанцы, кветкі, мяса-малочную прадукцыю, кандытарскія вырабы, будаўнічыя матэрыялы, дровы, кускавы торф, пажыўныя грунты і іншае.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *