У Беларусі 2017 год аб’яўлены Годам навукі

000019_188228_bigПрэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб аб’яўленні 2017 года Годам навукі», паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара. Асноўнай мэтай гэтага рашэння з’яўляецца павышэнне ролі навукі ў выкананні задач сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны, стварэнне спрыяльных умоў для захавання і развіцця навуковага патэнцыялу, фарміраванне міжнароднага іміджу Беларусі як краіны з высокім узроўнем інтэлектуальнага і чалавечага капіталу. Ураду даручана з удзелам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама распрацаваць і зацвердзіць рэспубліканскі план мерапрыемстваў па правядзенні ў 2017 годзе Года навукі, які адлюстроўвае ўзаемадзеянне навукі з сацыяльнай сферай, галінамі эканомікі, інавацыйную дзейнасць, міжнароднае навукова-тэхнічнае супрацоўніцтва. Рэалізацыя плана мерапрыемстваў будзе садзейнічаць развіццю айчынных навуковых школ, вузаўскай і галіновай навукі для забеспячэння ўстойлівага эканамічнага росту краіны, прымнажэнню навуковага патэнцыялу Беларусі, падтрымцы творча мыслячых вучоных і спецыялістаў, іх патрыятычнаму выхаванню.
Чытаць поўнасцю: http://blr.belta.by/president/view/u-belarusi-2017-god-abjauleny-godam-navuki-54099-2016/

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *