Анализ аварийности за 2016 год в Докшицком районе

skolskaya_doroga2За мінулы год на тэрыторыі раёна зарэгістравана 14 дарожна-транспартных здарэнняў, што на 3 больш у параўнанні з 2015 годам. Колькасць загінулых павялічылася з 4 да 9 чалавек, а параненых – з 13 да 18. На тым жа ўзроўні (два выпадкі) засталася колькасць ДТЗ, якія здзейснілі вадзіцелі ў стане алкагольнага ап’янення.

Калі класіфікаваць мінулагоднія аварыі па відах, то больш за ўсё, ці 8 выпадкаў, адбылося ў выніку сутыкнення транспартных сродкаў, далей ідуць наезды на пешаходаў – 3, затым наезды на перашкоды – 2 і 1 выпадак перакульвання.
Дарогі і прычыны
Найбольш турбот Дзярж­аўтаінспекцыі дастаўляюць аўтадарогі рэспубліканскага значэння, якія праходзяць праз наш раён. Менавіта на трасах М-3 (Мінск — Віцебск), Р-3 (Лагойск — Зембін — Глыбокае — мяжа Латвіі), Р-86 (Багушэўск — Сянно — Лепель — Мядзел) адбылося 12 ДТЗ. Яшчэ па аднаму зарэгістравана на аўтадарозе мясцовага значэння і непасрэдна ў райцэнтры.
Як сведчыць аналіз прычын мінулагодніх аварый, найбольшую колькасць ДТЗ справакаваў няправільны выбар хуткасці руху – чатыры выпадкі. Па дзве аварыі адбыліся з-за парушэння правілаў праезду перакрыжаванняў, парушэння ПДР пешаходамі і парушэння правілаў манеўравання. Дарэчы, у аварыях па апошняй прычыне загінулі 7 (!) чалавек. Па адным ДТЗ адбылося з-за непадпарадкавання Правілам дарожнага руху, стомленасці, сну за рулём і інш.
Дні і гадзіны
У мінулым годзе найбольш “аварыйнымі” днямі тыдня сталі серада і пятніца (па тры выпадкі). Затым ідуць чацвер, субота і нядзеля (па два выпадкі). Найменш здарэнняў было па панядзелках і аўторках. У разрэзе гадзін найбольшая канцэнтрацыя аварый назіралася з 12 да 16, затым ідзе час з 20 да 24 і з 6 да 9 гадзін. Найменш ДТЗ зарэгістравана ў перыяд з 0 да 6 гадзін.
Геаграфія ўдзельнікаў
У разрэзе сельскіх Саветаў найбольш “аварыйным” стаў Бягомльскі – 9 ДТЗ, дзве аварыі адбыліся на тэрыторыі Докшыцкага і па адным ДТЗ на тэрыторыях Бярэзінскага, Крулеўшчынскага і Парплішчанскага. Аўтамабілісты з нашага раёна здзейснілі тры ДТЗ, што на два выпадкі менш, чым у 2015 годзе. Вадзіцелі з іншых раёнаў на тэрыторыі Докшыцкага сталі віноўнікамі пяці аварый, што на адзін выпадак больш за мінулы год. Кіроўцамі арганізацый нашага раёна было здзейснена адно ДТЗ, а іншагародніх арганізацый – тры.
На жаль, сёлета не ўдалося пазбегнуць здарэнняў з удзелам дзяцей. Іх было зарэгістравана два. У выніку адно дзіця загінула, адно было паранена. З удзелам мотатранспарту адбылася аварыя са смяротным зыходам – два чалавекі загінулі.
Выяўленне парушэнняў
За мінулы год аддзяленнем Дзяржаўтаінспекцыі РАУС было выяўлена 5658 парушэнняў ПДР. Сярод асноўных грэбаванняў: 810 – хуткаснага рэжыму, 225 вадзіцеляў не мелі права кіравання, 92 — селі за руль нецвярозымі, 45 — парушылі правілы абгону, 166 – правілы праезду пешаходных пераходаў, 129 – правілы перавозкі дзяцей. За парушэнне былі затрыманы 701 пешаход і веласіпедыст, у тым ліку 283 пешаходы ў стане алкагольнага ап’янення.
А. Сташэвіч,
начальнік АДАІ РАУС,
маёр міліцыі.

Комментарии:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *