Гордимся, что научили!

bez-imeni-1Міністэрства па надзвычайных сітуацыях распрацавала канцэпцыю інфармацыйна-прапагандысцкай кампаніі “Ганарымся, што навучылі”, задача якой – навучанне бацькамі сваіх дзяцей (дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту) правілам бяспекі.
Чаму менавіта такая назва: “Ганарымся, што навучылі”? Не сакрэт, што бацькам заўсёды прыемна, калі іх дзеці вылучаюцца сярод іншых у ведах і ўменнях. Але іх здароўе і жыццё – гэта самае галоўнае дасягненне. Таму ідэя праекта – навучыць дзіця правілам бяспекі. Расказаць пра тое, як паводзіць сябе ў складанай сітуацыі, як пазбегнуць бяды ў той час, калі побач няма дарослых, – няўжо гэта не нагода для гонару?
У рамках кампаніі выратавальнікамі былі распрацаваны матэрыялы для дзяцей і дарослых: разнастайныя відэа- і аўдыёролікі, сувенірная прадукцыя, буклеты, наклейкі, магніты, значкі, тантамарэскі.
Бацькі могуць пачаць простыя ўрокі бяспекі са сваімі дзецьмі ўжо сёння, выкарыстоўваючы раздзел “ МЧС родителям и педагогам” на сайце 112.by. Праверыць і замацаваць веды можна спецыяльным тэстам для дзяцей і бацькоў. Для гэтага трэба перайсці па ссылцы http://mchs.gov.by/test/. Правільна адказалі на пытанні — падзяліцеся ў сацыяльных сетках граматай “Геній бяспекі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *