Сюрпризы для детворы из Березок привезли шефы из Министерства юстиции

img_6708Ёсць добрая традыцыя, калі два разы на год – першага верасня на ўрачыстую лінейку і напрыканцы снежня на навагодні ранішнік – у Бярозкаўскую сярэднюю школу-садок наведваюцца шэфы з Міністэрства юстыцыі.

Год ужо мінулы не стаў выключэннем. З падарункамі і шчырымі пажаданнямі да вясковых вучняў і дашкалят завіталі міністр юстыцыі Алег Сліжэўскі, а таксама старшыня райвыканкама Алег Пінчук, начальнік галоўнага ўпраўлення юстыцыі Віцебшчыны Сяргей Канапелька.
Перад пачаткам святочнай праграмы госці не прамінулі магчымасці павіншаваць прысутных з Новым годам і Калядамі і нагадалі, што гэта час падсумоўвання зробленага ў вучобе, зносінах з бацькамі і навакольнымі. А яшчэ — час планаў і надзей, якія абавязкова ўвасобяцца ў жыццё. Затым міністр перадаў дзятве салодкія пачастункі, а старшыня райвыканкама ўручыў школе сертыфікат на набыццё спартыўнага інвентару, каб школьнікі надавалі большую ўвагу карысным спартыўным заняткам, а не заседжваліся за гаджэтамі.
Гаспадары ж запрасілі гасцей стаць гледачамі навагодняй праграмы, дзея якой адбывалася… у Афрыцы. Так-так, менавіта адтуль паўднёвыя звяры вырашылі патрапіць на галоўнае зімовае свята ў Белавежскую пушчу. Канешне, перашкод на іх шляху хапала, але мэта была дасягнута, і вось ужо казачныя героі запрасілі дзятву і гасцей у агульны святочны карагод.

НА ЗДЫМКУ: госці і гаспадары свята ў Бярозках занатавалі падзею фотаздымкам.
Наталля НАВІЦКАЯ.
Фота А. Варанковіча.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *