Ученики и учителя СШ№1 г. Докшицы спасали рыбу на городском озере

img_8805Днямі на гарадскім возеры вучні і настаўнікі СШ № 1 г. Докшыцы правялі акцыю “Выратуем рыбу ад замору”. Дзесяцікласнікі бурылі лункі і ўстанаўлівалі ў іх снапы з травы, сухія сцябліны якой збіралі тут жа, на беразе вадаёма.

– Буры дзеці прынеслі з дому, бо амаль у кожнага бацька – рыбак, – распавялі настаўнікі матэматыкі школы Віктар Шпак (таксама заядлы рыбак) і Сяргей Камінскі. – Лункі пракруціліся хутка. Цяжэй наразалася патрэбная колькасць раслін, якія вельмі колюцца. Але дзеці стараліся.

– Замор рыбы – звычайная з’ява марознай зімой, – падтрымала размову настаўніца біялогіі Таццяна Бальчэўская. – На сённяшні дзень таўшчыня лёду на возеры дасягае 40 сантыметраў. Ледзяное покрыва перашкаджае паступленню ў вадаём кіслароду, у выніку чаго і гіне рыба.

Пракантраляваць свае дзеянні ўдзельнікі акцыі запрасілі начальніка райінспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Вячаслава Паляніна, які быў вельмі ўдзячны неабыякавай да такой экалагічнай праблемы моладзі.

– Падчас акцыі нашы юнакі прасвідравалі трыццаць лунак, якія дапамогуць насельнікам возера перажыць неспрыяльныя ўмовы, – дадала ўдзельніца мерапрыемства Настасся Савіцкая. – Мы пастараемся, каб падобная добрая справа стала рэгулярнай, бо спрыяць прыродзе трэба заўсёды, а не час ад часу.

Тэкст і фота Яўгеніі ГІЧАНСКАЙ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *