В 2016 году в Докшицком районе задержали 97 пьяных водителей, из них 7 повторно

000024_874374_bigПа інфармацыі аддзялення агітацыі і прапаганды Упраўлення ДАІ вобласці, за мінулы год службай было затрымана больш за 3000 нецвярозых вадзіцеляў.

Большасць з тых, хто потым трапляе на адміністрацыйную камісію, просіць прабачэння і абяцаюць, што такога больш не паўторыцца. Аднак статыстыка, як кажуць, рэч упартая. Больш за 150 вадзіцеляў з гэтай колькасці селі п’янымі за руль паўторна на працягу года.

Раённым аддзяленнем ДАІ РАУС за мінулы год былі затрыманы 97 кіроўцаў у стане алкагольнага ап’янення (у 2015 – 115). І зноў жа 7 з іх, нягледзячы на велізарныя штрафы ў памеры ад 50 да 100 базавых і пазбаўлення права кіравання на тры гады, селі нецвярозымі за руль. У гэтым выпадку для іх наступае крымінальная адказ­насць, а аўтамабіль канфіскуецца.

Галоўная небяспека ап’янення, нават лёгкага, у тым, што ў гэтым стане цяжка рэальна ацаніць сітуацыю і правільна суаднесці яе са сваімі магчымасцямі, каб прыняць рашэнне.
Алкаголь уздзейнічае на арганізм доўгачасова. Даследаванні пацвярджаюць, што нават на наступны дзень пасля ўжывання спіртнога, майстэрства кіравання ў вадзіцеля застаецца зніжаным, дарэчы, як і ўвага, а таксама здольнасць засяроджвацца.

У другой палове кастрычніка мінулага года ў нашай вобласці адбыўся шэраг аварый, якія былі звязаны з ужываннем алкаголю вадзіцелямі.

17 кастрычіка ў Бешанковіцкім раёне на аўтадарозе Мінск – Віцебск вадзіцель аўтамабіля “Фольксваген-Пасат” не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку ДТЗ пасажыр быў паранены і шпіталізаваны. Ужо праз некалькі дзён падобныя па абставінах ДТЗ адбыліся ў Лепельскім і Мёрскім раёнах. Апошняе з іх, на жаль, закончылася гібеллю пасажыра 1994 года нараджэння.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *