В Докшицах наградили лучших пловцов и пловчих

img_6125Тое, што на Докшыччыне шмат прыхільнікаў такога віду спорту, як плаванне, даказаў масавы ўдзел прадстаўнікоў розных арганізацый і ўстаноў рэгіёна ў мінулую суботу ў першынстве раёна па плаванні. Пятнаццаць каманд, у складзе якіх былі па двое мужчын і па дзве жанчыны, змагаліся за званне лепшай. Адпаведна з правіламі спаборніцтва, мужчынам трэба было пераадолець дыстанцыю ў 50 метраў вольным стылем, жанчынам – удвая меншую. Сярод удзельнікаў значную большасць складалі пастаянныя наведвальнікі водна-аздараўленчага цэнтра, у якім, дарэчы, і адбылося мерапрыемства. СШ № 2 г. Докшыцы прадставіла нават дзве каманды, якія ў выніку ўвайшлі ў тройку лідараў (1 месца – каманда “А”, 3 месца – каманда “Б”). На 2 месцы – прадстаўнікі РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”.
У асабістым заліку лепшымі плыўчыхамі сталі: 1 месца – Вольга Зелянко (СШ № 2 г. Докшыцы, каманда “А”), 2 месца – Надзея Чачуковіч (РУП ЖКГ “Докшыцы-камунальнік”), 3 месца – Марыя Касцюк (СШ № 2 г. Докшыцы, каманда “Б”). Поспех усміхнуўся і імянінніку дня спаборніцтваў Аляксею Мячыну, які прадстаўляў каманду “Докшыцкі раён газазабеспячэння філіяла “Глыбокаегаз”, – ён заваяваў 1 месца ў асабістым заліку. На 2 месца трапіў Аляксандр Зямчонак (СШ № 1 г. Докшыцы), на 3-яе – Аляксандр Ананіч (Бягомльскі лясгас).
Акрамя названых каманд, у спаборніцтве прынялі ўдзел аматары здаровага ладу жыцця з аддзелаў ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, а таксама адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, ДзЮСШ, РЭСа, ЦРБ, Крулеўшчынскай і Сітцаўскай СШ, Бягомльскай дапаможнай школы-інтэрната, райста і ВУ “Віцебскторф”.
Нагадаем, што басейн водна-аздараўленчага цэнтра чакае сваіх наведвальнікаў у аўторак і сераду з 13 да 22 гадзін, у пятніцу – з 13 да 23 гадзін, у суботу – з 10 да 23 гадзін, у нядзелю – з 10 да 22 гадзін. Перапынак ва ўсе дні — з 17 да 18 гадзін. Панядзелак – выхадны, чацвер – санітарны дзень. “Падцягнуць” сваю фізічную форму таксама можна і ў трэнажорнай зале, якая працуе ў аўторак, сераду і пятніцу з 14 да 21 гадзіны, у суботу і нядзелю – з 11 да 17 гадзін (перапынак — з 17 да 18 гадзін). З дадатковымі пытаннямі можна звярнуцца па тэлефоне 5-07-17.

Тэкст і фота Яўгеніі МАЛЕВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *