Занятия по профориентации прошли в СШ № 1 г. Докшицы

1Шмат патрэбнай інфармацыі атрымалі сёлетнія выпускнікі СШ № 1 г. Докшыцы на сустрэчы з былым вучнем школы, а цяпер трэцякурснікам аўтатрактарнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта Раманам Кішулькам (на здымку). Ён і сёння памятае свой адзінаццаты клас, напоўнены ваганнямі і хваляваннем перад уступленнем у дарослае жыццё. Першы крок у яго ён зрабіў па парадзе родных.
– Бацька раіў выбіраць прафесію, з якой усюды можна будзе ўладкавацца на працу, – адзначыў Рома. – Я ж думаў, што аўтатрактарны факультэт (АТФ) звязаны толькі з трактарамі, але аказалася, што ў ім навучаюць шматлікім спецыяльнасцям. Такім, як аўтамабілебудаванне, тэхнічная эксплуатацыя аўтамабіляў, гарадскі электрычны транспарт, арганізацыя аўтамабільных перавозак і дарожнага руху, эканоміка і лагістыка і інш. Навукоўцы нашага факультэта ўдзельнічаюць у распрацоўцы новых серый аўтамабіляў, аўтобусаў, трактараў, рухавікоў да машын ХХІ стагоддзя. Студэнты займаюцца ў навуковых гуртках. Адораная моладзь з задавальненнем дзеліцца сваімі ведамі і крэатывам у студэнцкім навукова-даследчым бюро аўтамабіляў.
На АТФ шмат увагі надаецца вольнаму часу студэнтаў, іх побыту, спартыўнай і культурна-масавай рабоце, патрыятычнаму выхаванню. Пастаянна арганізуюцца наведванні музеяў, тэатраў, сустрэчы з творчымі работнікамі і ветэранамі. На факультэце прапагандуецца здаровы лад жыцця. Асабіста я займаюся ў валейбольнай секцыі. Вялікай папулярнасцю сярод маіх сяброў карыстаюцца аўтапрабегі, лыжныя і пешыя паходы па месцах баявой славы і культурна-гістарычных маршрутах. Многія студэнты ўдзельнічаюць у мастацкай самадзейнасці, праводзяцца конкурсы каманд КВЗ.
Падчас своеасаблівага прафарыентацыйнага занятку Рома адказаў на шматлікія пытанні выпускнікоў наконт паступлення ў БНТУ. Больш падрабязную інфармацыю ён параіў знайсці на сайце ўстановы www.bntu.by

Яўгенія ГІЧАНСКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *