Тарифы на водоснабжение и канализацию

bez-imeni-1У час прыёму, які праводзіў дэпутат абласнога Савета дэпутатаў Анатоль Сіўко ў аграгарадку Параф’янава, паступіла пытанне аб кошце пэўных жыллёва-камунальных паслуг. Мяркуем, што падобная інфармацыя будзе цікавай і для іншых нашых чытачоў. Адказвае кіраўнік групы па разлікова-пашпартным абслугоўванні г. Докшыцы Віцебскага абласнога разлікова-даведачнага цэнтра Наталля Мацюшонак:
– Павышэнне тарыфаў за жыллёва-камунальныя паслугі, якія аказваюцца насельніцтву, накіравана на паступовае дасягненне стопрацэнтнага ўзроўню іх аплаты карыстальнікамі. У кожнай вобласці напрыканцы года зацвярджаецца памер аплаты за паслугі на наступны перыяд. Тарыфы, па якіх насельніцтву нашага раёна налічваецца аплата за ЖК-выгоды, былі зацверджаны рашэннем аблвыканкама № 803 ад 26 снежня 2016 года. Згодна з ім, найбольш значна падрасла аплата за карыстанне вадой і каналізацыяй. Так, 1 кубаметр халоднага водазабеспячэння стаў каштаваць 0, 5301 рубля замест мінулагодніх 0,279. Зараз за 1 кубаметр водаадвядзення налічваецца 0,354 рубля замест 0,1863 мінулагодніх. Дарэчы, аплата за вываз і ўтылізацыю смецця пакуль не павышалася.
Пытанні кошту гэтых і іншых жыллёва-камунальных паслуг у насельніцтва ўзнікаюць перыядычна. Нагадаю яшчэ раз, што на паведамленнях, якія выстаўляюцца да аплаты, ёсць кантактныя нумары спецыялістаў службы. Звярнуўшыся па іх, можна атрымаць поўную інфармацыю пра тарыфы і налічэнні. Тэлефон нашай службы – 5-24-82.

Наталля НАВІЦКАЯ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *